Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ігар Худзееў

Сярэдняя: 5 (5 галасоў)

Цябе пакрыўдзіў я, здаецца.
Прабач за тое, што ня ймецца.
Бо мне пакута — боль твой бачыць.
Мастак ўсяляк я напартачыць.

Але ж з падлодкі не падзецца,
Зусім, як ў песьні той пяецца.
І што рабіць мне застаецца?
Табе пакіну сваё сэрца!

Трымай, нясі яго у грудзях,
Яно табе як якар будзе,
Калі ты ў моры заблукала,
Каб ад падлодкі не адстала.

У шторм, мяцель ці ненадвор'е
Чакаць я буду на плятформе.
Пакуль ня ўбачу тваіх вочак
Я спаць ня буду нават ноччу,

Каб толькі зноў цябе убачыць,
Прыжаць да грудзяў ды прабачыць...