Столькі год я шукаў за мяжою лёс,
Што амаль пазабыў сваю родную мову,
Ноччу рэчкі іскрысты ад зорак плёс,
І ў бярозах гасцінец недалёка ад дому.
Мне б вярнуцца туды, дзе зусім я ня лішні,
Дзе увосень салодка спіць золатам гай,
Дзе дзяўчынкай са смакам саспелае вішні,
Пацалункам туліцца да вуснаў мой край.
Там бы памяць ўстрывожылі іскры,
Над вогнішчам у купалаўскім свяце,
Дзе бы ноччу я з лодкі выйшаў,
На тым беразе малым дзіцяцем.
І пануе ў сэрцы чужая краіна,
Не пакінуўшы месца для роднай старонкі,
А духмяным напоем свае ўспаміны,
П'ю я ноччу ў думках употай ад жонкі.