Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

1943

Яшчэ не ацэнена

Злосна сказаў: «Уставай, пяхота!
Мы не на пляжы, а на вайне».
І лёг на змяіныя скруткі дроту.
І дзвесце салдацкіх запыленых ботаў
Прайшлі па яго спіне.

Не ён, а другія ішлі ў атаку,
Гранаты кідалі ў бліндажы,
Калолі фрыцаў, палілі танкі
І сцяг перамогі ўзнімалі ранкам
На заваёваным рубяжы.

А ён свае косці з іржавых калючак
Сваімі рукамі без стогну аддзёр,
Зваліўся на травы, і стала балюча
І травам, і росам, і ветрам гаючым,
Што прыляцелі з валдайскіх азёр.



Яшчэ не ацэнена

Свеціць мне зорка з бяздонных глыбінь.
Вечнае неба таемна-прыгожа.
Есць нейкая сувязь, няспынная плынь,
Толькі ім назвы, імя не знаходжу.

Ласкава кажа мне зорка: спачынь!
Ах, мой вандроўнік, суцішся, нябожа!
Носіш ты ў сэрцы жальбу далячынь,
Атам журботны ў святым падарожжы.

Светлая зорка, ты ярка гарыш,
Одум мой горкі ўзнясі ты на крыж,
Мне ж падары ты радасць спакою!

О, не, ты далёка, халодны твой жар.
Вечар мой нікне под полагам хмар.
Арфа разбіта — чыею рукою?



Сярэдняя: 4.7 (11 галасоў)

Пакуль, сястрычка, падрасцеш
І шлях пратопчаш свой жыццёвы, —
На памяць вывуч гэты верш,
Які складаю шчырым словам

Не зразумееш мо мяне —
Пішу табе яго навыраст,
Я знаю: гэты дзень міне,
З якога верш сягоння вырас.

Магчыма, толькі ён адзін
І астанецца жыць на памяць,
Як рэха дальняе гадзін,
Што сэрца мне гнятуць і раняць.

Тады, сястрычка, ўспамяні
Усіх, хто з бою не вярнуўся,
Каб намі высненыя дні
Зноў паплылі над Беларуссю.



Сярэдняя: 4.4 (7 галасоў)

У нашай сонечнай хаціне,
Здаецца, сцены расцвілі:
То колер жоўты,
Колер сіні,
То матылі ўсё,
Матылі.
І ўсё ляцелі,
Ўсё ляцелі.
Вось так бы мы з табой хацелі
Ляцець у родныя палі,
Як матылі,
Як матылі.

Лаўлю і гладжу я рукою
Па аксамітавым крыле…
А гэта вышыты табою
Ружова-сіняю каймою
Матыль крылаты на стале.