Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Наста Захарэвіч

Сярэдняя: 4.5 (46 галасоў)

Бабуля, раскажы мне пра вайну!
Я ж цябе ніколі не прасіла.
Я баялася, табе не хопіць сілаў,
Бабуля, раскажы мне пра вайну.
Я чытала безліч розных кніг,
Але там не пішуць аб галоўным –
Там толькі сухія словы, словы,
Я не чую ў гэтых словах крык.
Раскажы, як можна засынаць
Побач з тымі, хто ўжо не прачнецца,
Не падымецца, на кліч не адгукнецца,
І не здолее нічога ўжо сказаць?
Як глядзець на тое, як сусед
Калыхаецца над плошчаю? Не дышыць.
А такіх суседзяў сотні тысяч,
Сярод іх і твой стрыечны дзед…
Ты ж цяжарная хадзіла. Не адна.
Ты яшчэ жыццё ў сабе насіла.
І адкуль брала ты тыя сілы,
Каб не плакаць, ўсё чакаць: вясна…
Вясна прыдзе, будзе немаўля,
Вясна прыйдзе, будзеш не самотна,
Ты адолееш, ты ўсё адолець здольна.
Навучыла цябе гэтаму вайна…



Сярэдняя: 3.8 (12 галасоў)

Хай шуміць у аблоках вецер,
Не змаўкае хай клёкат буслоў.
Падарослелі твае дзеці,
Ад’язжаюць з родных дамоў.
Аднак пройдуць гады за гадамі,
Яны скажуць: “Табой ганарусь!
Я цябе ўвесь свой век усхваляю!
Жыве вечна! Жыве Беларусь!”