Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Раман Жэдзік

Сярэдняя: 3.8 (6 галасоў)

Я дастану цыгарэтку,
Падкуру яе ад зіппы.
І ўзгадаю сваю кветку,
Яна быццам вірус грыпу!

Ком нахлыне горкі яду.
Праглыну яго я стойка.
Перажыву як небуць здраду!
Дапаможа мне настойка.

Але можа не да рэчы,
Я яе ва усім кляну?
Бо красунню нельга сечы,
Што сядзіць там у муру.

Я няздоліў проста ўзяці,
Гэтых высачэзных сцен!
Як дазволіў я кахаці?
Сэрца ўзята нібы ў плен.

Захапіла мяне вуснаў,
Тваіх дзіўных прыгожосць!
Свет не мае столькі густаў,
Каб ацэніць у цябе хоць штосць.

Твае вочы, твае плечы,
Зводзіць усё мяне з ума.
Ці зноў можа не да рэчы?
І клапачуся я дарма!

Стаю на месцы, вырашаю
Ці кулю ў лоб, ці ў ніз з стрэхі?
Свое жыццё я разгубляю,
У покутах жудаснай тугі.

Ну нічога, не хвалюйся!
Перажыву я як нябуць.
А ты ў сны мае не суйся!
І навогул усё забуць!



Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)

Загавары, каб я цябе ўбачыў,
Прашу цябе, малю!
Бо веру: лёс цябе прызначыў,
А ў безнадзейнасці тану.

Скажы адно: “Вітаю”, —
І ўскалыхнецца розум мой.
У змроку неакрэсленым шукаю,
Я позірк твой, схапіў што мой спакой.

Хопіць толькі слова,
Каб вочы я расплюшчыў
І свет убачыў новы —
Прыгожы і гаючы.

У гэтым свеце сонца
Усмешкай промневай іграе.
Вясёлка ў блакіт бясконцы
Праз хмаркі белыя лунае.

У гэтым свеце супакой,
У гэтым свеце цішыня.
Тут толькі ты са мной,
А навокал — цеплыня…

Толькі галасочак твой
Мілагучна шапаціць,
Разам з моваю маёй
Першым жаўруком звініць.

Роднай мовы гукі
Песцяць мой слых.
І твае аксамітныя рукі,
Да якіх я прывык.

Твае вусны пяшчотныя
Ўсё больш вабяць мяне,
Першыя крокі нясмелыя —
Насустрач чароўнай вясне.

У жыцці, як і ў мроях, канешне,
Усё менавіта так магло б быць!
Але не захацела ты ўрэшце
Мне сэрца сваё адчыніць…