Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

спатканне

Сярэдняя: 2.6 (5 галасоў)

Але..!
Чуеш мяне? –
Маўчанне…
Няўжо пачынаецца так
Прывітанне?

Дзякуй табе,
Світанне.
Мары на даху,
Спатканне…
З лёту і з маху
Мы – зоры
Рвалі, краналі,
Гублялі.
Даволі!
Дзякуй вялікі
( За зоры ).

Ружа ў небе –
То сонца.
Ён шэпча словы,
Замоўца …
Слых мой крануты.
І я буду верыць.
Але можа досыць
Атруты?

Але..!
Чуеш мяне? –
Маўчанне…
Няўжо пачынаецца так
Развітанне?

Не.
Мне сэрца, як ты,
Ніхто не кране.
Скажы,
Ці чуеш
ТЫ МЯНЕ?



Сярэдняя: 4.6 (42 галасоў)

Далёка ад роднага краю,
Чый вобраз па кроплі зьбіраў,
У трызьненьні белага маю
Самотны паэт паміраў.

Ён ведаў, што болей не ўстане,
Апошнія зьлічаны дні.
Чаму ж аніхто не загляне
Зь вялікай і мілай радні?

Няшчасная доля – памерці
У смутку-тузе аднаму.
Дзьвярыма на першым паверсе
Хтось грукнуў, здалося яму.

Во – крочыць па ўсходках рыпучых,
Во – клямкаю бразгае ўжо.
I стала ад шчасьця балюча:
Няўжо гэта праўда? Няўжо?

О Божа! Сама Вэраніка!
Яго Вэраніка стаіць!
Галоўкаю русай панікла,
Журботна, тужліва глядзіць.

Букет васількоў і рамонкаў
Сьціскае ля сэрца рукой...
Праклятая Богам старонка
Зайшла да паэта ў пакой!

– Ну, што ж ты стаіш, Вэраніка?
Не бойся! Бліжэй падыдзі!
Я столькі гадоў цябе клікаў –
I ўсё заставаўся адзін!

Я зьведаў хвіліну адчаю
У гэтай чужой старане.
Цяпер адзінота, я знаю,
Навечна пакіне мяне...

За вокнамі пеніўся буйна
Захмелены ялцінскі май.
За вокнамі ўсплёснула бухта:
– Не плач, Вэраніка! Бывай!

Яшчэ ты пасьпееш самотна
Наплакацца ў горкай журбе.
Яшчэ ты адчуеш, як моцна
Яго не хапацьме табе.



Яшчэ не ацэнена

Паважаны Тэлефоне!
Зазвіні ў яго далоні!
Не званю я…Скіну нумар.
Ўсё звядзецца ў жарты, гумар.

Зазвіні і супакойся!
Ён паглядзіць – падалося!

Хай…цябе ў руках трымае,
Эсэмэскі правярае.
Хай… яму будзе прыемна,
Мне таксама, узаемна!

Зазвіні і супакойся!
Ён паглядзіць – падалося!

Хай шкадуе…
Не званю я…



Сярэдняя: 4.6 (22 галасоў)

Зноў тэлефануеш –
Чую прывiтанне.
Кажаш, што смуткуеш,
Просiш аб спатканнi.

Прынiмаю выклiк:
«У парку? Роўна ў восем!»
Гэта так нязвыкла…
Сустракаю восень.

У парк прыбегла першай,
З вытрымкай чакаю;
У голаў лезуць вершы,
Але я трываю.

Ты прыйшоў i сэрца
Мне прынёс у далонях,
I адбiткi сонца
Ў цябе на скронях.

Ты мяне вiтаеш,
Просiш прабачэння,
Але ўсё, што кажаш,
Не мае значэння.

Добра, што мы разам,
Крочым у каханнi…
Вераснёўскiм джазам
Створаны спатканнi.