Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Святлана Магілеўчык

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Кожны май прыгравае ласкавае сонца,
Маладзенькай лістотай шапочуць красуні-бярозы,
Сіняй стужкай віецца высокае неба ў аконцы.
На вачах ветэранаў з’яўляюцца сціплыя слёзы.
Больш як семдзесят год праляцела з той даўняй падзеі,
Калі ў свеце ўспыхнуў гарачы агонь Перамогі,
Калі ажыццявіліся светлыя мары людзей і надзеі,
Былі пройдзены ўсе франтавыя дарогі…
І штогод, адзяваючы ў свята свае ўзнагароды,
Гэтай даўняй вайны пажаўцелыя сумныя знакі,
Ветэраны сціраюць з вачэй нечаканыя слёзы.
Мне, таксама як ім, чамусці хочацца плакаць…



Сярэдняя: 1.6 (7 галасоў)

Восень на лісцях малюе ўзоры
Пэндзлем барвяным,
Рэкі хаваюць шумлівыя воды
У сонным тумане.
З бульбаю кошык стаіць у цянёчку –
Гладкія клубні.
А павучкі ў засохлых травінках
Граюць на бубне.
Яблыкі дыхаюць водарам свежым,
Сокам і мёдам.
Верасень спешна водзіць па ўзмежках
Буслоў карагоды.
Робяць аблёт свой апошні над полем
Белыя птушкі,
Каб на вялікіх бусліных арэлях
Сонца пагушкаць.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

З бабуляй на прагулку мы ідзём,
За шчаўем, у канаву, што паўз вёску.
І па чарзе ў торбачцы нясём
Кавалак хлеба,
Сала вузкую палоску.
Бабуля кажа:
-- Узойдзем на гару,
Там будзе камень велічны, замшэлы…
На ім з табой, дзіця, перадыхнём,
Ды невялікі полудзень раздзелім.
І я іду, спяшаюся, бягу
Да таго месца з камнем-веліканам,
І мне здаецца, лепей не знайду,
Чым цёплы мох, мякчэйшага дывана.
Прайшлі, стралой пранесліся гады,
Той камень у дзірван урос па плечы.
Ды памяць цягне зноў мяне туды,
Дзе быў ён веліканам для малечы.