Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Беларускі санет

Яшчэ не ацэнена

Адзін мой сябра – у Амерыцы хвалёнай,
другі – у Польшчы. Там у кожнага – свой рай.
А я, цюхцяй, – у Беларусі, улюблёны
ў сваю старонку – ненаглядны родны край.

Куды мне бегчы? Я – любві сваёй прыгонны.
Але душу не развярэджвае раздрай,
бо толькі ў нас усе жанчыначкі – мадонны.
Адна ўсміхнецца – на паўсвета сонцаграй.

А дзе яшчэ увосень гэтак ззяюць клёны?
І дзе так сэрца грэе весняя пара?
А далягляды пад шатром нябёс бяздонных?
А спеў салоўкі і світальная зара?..

О, цудны Божа! Каб Ты мне яшчэ дазволіў
гадкоў да ста ў такой “памучыцца” "няволі."

11.10.2013



У мяне ў самой такія

У мяне ў самой такія ўражанні. І думкі. І толькі мы маем такіх дзівосных хлопцаў. Беларускіх