Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Чарговая гісторыйка неспраўджанага кахання

Яшчэ не ацэнена

Выпадковых сустрэч проста так
Не бывае. На ўсё свае блаты.
Сутыкнуў іх сусветны бардак -
Двух чужых, усміхнуўшыхся раптам.

Яны крочылі ў восеньскі парк.
Ім спяваў свае сны дуб калматы.
Яны нешта рабілі не так.
І размова вялася не надта.

Калыхала іх ноч на руках.
Ім свабоды і тэмаў багата.
Але ўсе ж не складаўся ніяк
Гэты пазл. Ці яно таго варта?..

Яна змыла касметыку, лак.
Павынала са станіка вату...
Ён паклаў свае яйкі ў пляцак
І моўчкі пакрочыў да хаты.