Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Чым ты надыхаўся, паэт?

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Чым ты надыхаўся, паэт,
Што ў мітусні надзённых спраў
Перакуліў на сэрца свет
І на паперу пераклаў?

Ці чым упіўся, дарагі,
Што распаліў настолькі кроў?
Хлынае боль праз берагі
Таропка скінутых радкоў.

А мо сярэдзіна баліць
Альбо каменні на душы,
Што слова кожнае трымціць
Нібы распялі на крыжы?

Што гэта дзеецца з табой?
Чаму не жыць бы, як усе?

Ў адказ мне вецер над труной
Гартае сшытак пакрысе…

3.05.2011



І сапраўды, навошта

І сапраўды, навошта піць?
Дурманам дыхаць, і паліць?
Мо каб не тытунь і віно,
Было б прыгожае дабро?

Калі не чуеш перагар,
Наколькі(!) правільны змагар!
Ну не даводзьце да труны!
Ёсць тармазы, і кайданы!

Пра шлях на неба пішуць шмат.
Як забівае лёс і кат.
Замала надта аб зямным,
Аб трафарэтным, і людскім.