Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

памяці паэтаў

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Нізку вершаў не кінеш на плечы
І на хлеб не намажаш, бы масла…
Мо таму ў адзіноце й галечы
І сканаюць паэты заўчасна?

Без прызнання і нават без сродкаў,
Не прынятых, забытых усімі,
Колькі іх на зямлі – самародкаў,
Не паднятых да сэрца сваімі?

Не знайшоўшых ні ў кім разумення,
Рэчаіснасцю расчараванных?
Наўздагон ім не слава – каменні –
Адваротнай старонкай пашаны.

Што іх творы? Падставы для смеху?
Што іх лёс – быть паэтам гаротным?..

Але голас, памножаны рэхам,
Застаецца ў вяках - бессмяротным...



Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

Зноў смерць, касой махнуўшы, сее гора…
Зноў – боль… і скону парасткі – крыжы…
Па тым, хто жыў на гэтым свеце ўчора, –
Памінкі… ды аплакванне душы…

Так рана – не саспелыя калоссі!
Так хутка – а што бачылі ў жыцці?
Шчэ сэрцы не кранула нават восень…
А ўжо… яны – туман у небыцці…

Чаму? Ды вось такімі маладымі –
Калі яшчэ так многае маглі б?!
Ці неба, распасцёртае над імі ,
Прыцягвае найлепшае з зямлі?

А мо іх вабіць ззянне дальніх зорак?
Ці кліча плынь забыўнасці-ракі?
Паэты, кампазітары, акцёры…
Артысты, рэжысёры, мастакі…

Чаму?!… Не дапісаўшы, не дапеўшы,
Жыццё не дакахаўшы і жанчын…
Пакінуўшы пачуцці ў сваіх вершах,
Мелодыях і дзеяннях карцін…

Пайшлі… Няўжо настане новы ранак?
Без іх… Няўжо снягі вясной збягуць?...
Чаму іх забіраюць нечакана
І часу развітацца не даюць?!

Але… наўрад ці нам адкажа Ойца…
На жаль, таго не дадзена спазнаць…
А мо Ён так збірае лепшых творцаў,
Каб іншы свет на небе апяваць?



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Зборнік вершаў. Малая пясчынка
ў неабсяжным, дзівосным сусвеце.
А на вокладцы – фота дзяўчынкі –
цуд гарэзлівы ў сонечным леце.

Вусны банцікам. Вішанькі – вочкі.
Броўкі – пёркамі. Погляд пястушкі.
Вецер шэпчацца ў косках дзявочых:
“Гэта ж, пэўна, паэткі дачушка?!

Тая кветка, што ўсмешкай натхняла
і была слухачом самым першым,
калі маці ўначы калыхала
і спявала чароўныя вершы.”

Зацікаўлюся. Кніжку адкрыю.
Дакрануся да кожнай старонкі.
І давераць мне словы жывыя
свет жанчыны – матулі і жонкі.

Кім была, чым жыла, што любіла,
як штодзённасць прымала на плечы,
дзе знайшла лебядзіныя крылы,
каб да сонейка ўзняцца з цямрэчы.

Як таемна люляла напевы,
што сыходзілі святам з нябёсаў,
апявала аблокі, і дрэвы,
і світанкі ў агеньчыках росаў.

Падбірала акорды сугуччаў
і запісвала іх, як умела…
Ды жыццё птушкай раненай з кручы
ў незваротную бездань зляцела…

Дагартаю. Душой. Дачытаю.
Бы дап’ю. Да апошняга слова.
Памяну. Як магу. Тым, што маю.
Зберагу іскры шчасця былога.

Прапаную сасмагламу свету.
Хай гавораць старонкі нямыя!
Хто сказаў, што канаюць паэты?
Не! Яны ў нашых сэрцах – жывыя!

21.01.2011



Сярэдняя: 4.7 (6 галасоў)

............."Узятыя на смерць павінны жыць." (Р.Барадулін)

Сорак сутак у смутку зямля –
па сыночку любімым.
Ці ты чуеш, Паэце, здаля,
як гаруе Радзіма?
Па табе лугавіны, палі –
у жалобным шматроссі.
А над імі ляцяць жураўлі –
і галосяць, галосяць…
Па табе гоняць хвалі жальбы
учарнелыя рэкі.
У заплаканых хмар ад журбы
паапухлі павекі.
Хоць і пахне навокал вясной,
у душы – настальгія:
па табе, як па згубе сваёй,
плачуць сэрцы людскія.
Колькі дзён немагчыма суняць
слёзы бліжніх і дальніх!
Ды жывуць твае словы – гучаць
у радках геніяльных!
Ты чародкаю кніг
асвяціў беларушчыну ў свеце.
Колькі вершаў тваіх –
чыстым жэмчугам у Інтэрнэце!
Колькі ты і сям’і, і сябрам
назбіраў успамінаў!
Колькі людзям цяпла, і дабра,
і любові пакінуў!
Ты аддаў чалавецтву даўгі –
і ўзышоў у нябёсы,
і адтуль, дзе пануюць багі,
ззяеш зоркаю Боскай.

Паглядзі: зноў ляцяць журавы
над Ушаччынай роднай!
Нат узяты на смерць, ты жывы!
На вякі бессмяротны!

9.04.2014