Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дзеравенскія хронікі

Сярэдняя: 3.9 (24 галасоў)

Дзеравенскія хронікі.
Філосаф Шурык.
…гэта б з раніцы адразу –
анічога,каб рабіць ня трэба…
Праца ж не сгніе,не скіснець…
Ты ляжыш сабе пад дрэвам,
смакчучы заразу –
кашаль-цыгарэту…
Гэты час самы мудрэнны,
каб вумственна памысліць…
А ці ж гэта нешта хрэнна
жыць мне так,як мне жывецца?
І ня трэба,жонка, лаяцца…
Вось,напрыклад,
возьмем дрэва…
Дык лепей тое,што ламаецца,
ці,.. якое толькі гнецца?..
Дзе табе мыслю такую
філасофскую знайсці…
Патаму даўно талкую:
-Ня шкодзь навучнаму пуці!
Во! З-за лесу ў сіняй высі
напаўзае ціха хмара…
З дожджыкам, ці з градам?
Чые грады: ці паб’е,ці палье…
Ці суседа, ці мае?
Цьфу ты!
Не дае памысліць
жонка,та яшчэ пачвара,
крые мяне матам…
Дзьверы ў хату акаселі
і не закрываюцца…
Ну,мамзеля…
Ой,як лаецца…
Лета,баба,на двары!
Снегу не надуе!
Ой,крычыць,што я – дурны…
А сама?
Ежу мне,
Як свінне гатуе…
-Плот чыні!
-У крышы дзірка!
-Табурэта развалілась!
Ну,не жанчына,а зацірка…
Лепей Богу б памалілась…
Збіла мыслю з панталыку,
зруйнавала філасофію…
Як піяўка прычапілася…
Ай,пайду Кузьму паклікаю…
Да сяльпо,
ды й “зачарнілімся”…

24.02.2012г.



Ну і бязгуздзіца. Пісаць

Ну і бязгуздзіца. Пісаць такое - сябе не паважаць.