Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Калi

Сярэдняя: 3.4 (9 галасоў)
Калі нажытага мяшок намуляў плечы, а на нагах ужо не пыл, а кандалы, адное выйсце: ад сябе на волю збегчы і адрадзіцца... да Збавіцелю хвалы. Пракласцi рэчышча рацэ Яго Любові у безумоўным — не "завошта" і "чаму" — а "незалежна" — як салоўка славасловіць — пяе для ўсіх — і спевам моліцца Яму. Заместа скінутых з сябе "жабрачых клункаў" вітаць сустрэчнага (любога, i штораз!) усмешкай міра, дзе няма двайных рахункаў: "Ты зло ўчыніў мне. Я ж дабро — табе ў адказ". А проста так любіць. Аддана i цярпліва. І ў час, далекі да світальнае зары, выглядваць Сонейка, што кожнага — о дзіва! — i ў цемры вонкавай асвечвае — знутры. 4.08.2018Zoom Lebron XV 15 Low


Спадар Lazzaro, +++++++++!!!!

Спадар Lazzaro, +++++++++!!!! Вельмi класна!