Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

духоўнасць

Сярэдняя: 3.7 (7 галасоў)

“…і не дам Табе пацалунка,
як Іуда, але, як разбойнік, вызнаю Цябе:
памяні мяне, Госпадзі, у Царстве Тваім”

Бажэственная Літургія
свяціцеля Іаана Златавустага

На скуры вечнасці і лёсаў татуаж,
і пірсінг – зоры.
Дух правісае ў сцягнуты бандаж.
часу-прасторы.
Вывожу біяграфіі радок
на тым, што тленна…
А недзе абрываецца лісток
імгненна…
__

У сэрцы толькі тлумны муленруж…
не выкінуць як чарнавік жыцця паперу…
Чым апраўдаць сапсуты дыяруш?
…не “да апошняй”, а апошняй кропкай – веру!



Сярэдняя: 3.3 (8 галасоў)

Калі нажытага мяшок намуляў плечы,
а на нагах ужо не пыл, а кандалы,
адное выйсце: ад сябе на волю збегчы

і адрадзіцца...
да Збавіцелю хвалы.

Пракласцi рэчышчы рацэ Яго Любові
у безумоўным — не "завошта" і "чаму" —
а "незалежна" — як салоўка славасловіць —

пяе для ўсіх —
і спевам моліцца Яму.

Заместа скінутых з сябе "жабрачых клункаў"
вітаць сустрэчнага (любога, i штораз!)
усмешкай міра, дзе няма двайных рахункаў:

"Ты зло ўчыніў мне.
Я ж дабро — табе ў адказ".

А проста так любіць. Аддана i цярпліва.
І ў час, далекі да світальнае зары,
выглядваць Сонейка, што кожнага — о дзіва! —

i ў цемры вонкавай
асвечвае —
знутры.

4.08.2018



Сярэдняя: 3.5 (6 галасоў)

Каб Залюстэр'е не сагнула
аб глебу "промнікі" твае,
не засмучай сябе мінулым —
яно ўжо больш не існуе.

І баязлівым "А што будзе?"
не зааблочвай небасхіл.
Жыві цяпер, на радасць людзям,
твары дабро, па меры сіл.

Нясі святло па лёсу гонях —
агмень любові-мілаты.
І дзякуй Бога за "сягоння"
і тых, каму патрэбны ты.

29.09.2018



Сярэдняя: 2.1 (14 галасоў)

Храм на пагорку,
могілкі пад гарою:
ростані лёсаў.