Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Кароткасць - талента сястра...

Сярэдняя: 4 (2 галасоў)

Кароткасць – талента сястра,
А прастата – напэўна, цётка.
Таму – загад рабам пяра:
“Пісаць і проста, і каротка!

Не пстрыкаць словы абы як,
А працінаць адзінай фразай,
Каб не памножыць лік пісак,
Чые радкі – вушам абраза.”

Хтось лічыць: “Колькасць – гонар наш!
Напішаш больш – вышэй адзнака!”
Але я думаю інакш:
“Ці колькасць выварыцца ў якасць?”

17.02.2011



АЛЕ, з іншага боку

АЛЕ, з іншага боку

Калі прасцей і карацей,
Дык атрымаецца загад;
Або прызнанне ў дзвярэй,
Маўляў, «кахаю», або «гад».

Як чорна - белае кіно,
Плакат, рэклама і ...абрАза.
Не абразА схіляюць лоб,
А доказ веры і паразы.

А доказ мае даўжыню,
Якая дзьвум заўжды належыць!
Адзін сячэ. І на карню.
Другі пазней, калі завершыць.