Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

"Купляйце мінскае паветра..."

Сярэдняя: 3.7 (14 галасоў)

“Купляйце мінскае паветра –
Непараўнальны водар свой!”
Ужо й да гэтага дапетрыў
Хтось “камерцыйнай” галавой.

У гэткіх банках, што і піва,
А зверху колца – адчыняць.
З малюнкам неба. Што за дзіва!
Ці сувенір, ці спажываць?

Ёсць па пятнаццаць, ёсць у краме
Па сорак восем – даражэй.
Што гэта дзеецца між намі?
Чым болей гандлю, тым цяжэй!

Усё навокал прадаецца,
Усё дакладны мае кошт.
І дзень, і ноч турбуе сэрца –
Як спажываць апошні грош?

Што гандляру? Хітрун смяецца:
Бо пакупнік, як ні круці,
Дурны, й на гэта адгукнецца
І “за паветрам” наляціць.

Што застаецца ў суцяшэнне,
Калі купляецца усё?
Што не было яшчэ рашэння
Нам ураздроб прадаць жыццё!

Па матэрыялах сайта www.tut.by ад 1.04.2011 http://news.tut.by/geonews/221899.html



Не інакш прарок пісаў. Ўжо і

Не інакш прарок пісаў.
Ўжо і беспрацоўным
не даюць
і працаваць,
не бесплатна, плённа

Ёсць падатак на аўто.
Чуў і на замежжа.
Саня дыхаць не даймо.
Камерсант пісьменны.

"Шукаць Вашу постаць у

"Шукаць Вашу постаць у нетрах
Пустэльнага горада.
Дзе кожны глыточак паветра
каштоўней за золата".