Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

гандлярства

Сярэдняя: 3.7 (14 галасоў)

“Купляйце мінскае паветра –
Непараўнальны водар свой!”
Ужо й да гэтага дапетрыў
Хтось “камерцыйнай” галавой.

У гэткіх банках, што і піва,
А зверху колца – адчыняць.
З малюнкам неба. Што за дзіва!
Ці сувенір, ці спажываць?

Ёсць па пятнаццаць, ёсць у краме
Па сорак восем – даражэй.
Што гэта дзеецца між намі?
Чым болей гандлю, тым цяжэй!

Усё навокал прадаецца,
Усё дакладны мае кошт.
І дзень, і ноч турбуе сэрца –
Як спажываць апошні грош?

Што гандляру? Хітрун смяецца:
Бо пакупнік, як ні круці,
Дурны, й на гэта адгукнецца
І “за паветрам” наляціць.

Што застаецца ў суцяшэнне,
Калі купляецца усё?
Што не было яшчэ рашэння
Нам ураздроб прадаць жыццё!

Па матэрыялах сайта www.tut.by ад 1.04.2011 http://news.tut.by/geonews/221899.html



Сярэдняя: 5 (1 голас)

У свеце шмат цікавых рэчаў,
Але яны як за сьцяной.
А за сьцяною, недарэчнасць...
Там ты, звычайны за мяжой.

Там незвычайнае звычайна,
І не хапае звыклых дзён,
Тваех, якіх ты так адчайна
Закрэсліў шмат ужо крыжом.

Пад гэтым крыжам пахаваны
Не столькі час мінулы твой;
Пад ім надзея тваёй мамы,
І род бацькоўскі, або свой.

Ты перакрэсліў накірунак.
Не прынцыповы гандаль меў.
Не закладаў яшчэ падмурак
На продаж тым, хто не паспеў.

Падман адзіны робіць зрухі.
Праз раўнавагу рух памрэ.
Ты накупляўся ўжо навукі,
І час вучыць ужо табе.

Твой досвед дорага каштуе.
Яго шчэ ў свеце не было.
І толькі потым болей будзе,
Калі прадаш, як не сваё.

Бо, як сваё – не будзе гандлю.
Сябе, хіба што аддасі.
Мне дыктавала зараз карма,
Каб вы не ставілі крыжы.

Каб вы ня мелі майго шчасця,
І не кідаліся ў забой.
У вас даволі шмат што скласьці
З таго, што мае шчэ спакой.

Калі мы маем толькі страты,
Нас пазбаўляецца тавар,
А набываем звыкласць здрады,
З якою свята - не ў цяжар.

Наступны дзень нам не павінен.
І мы ня вінныя яму.
Мы святкавалі ўчора ў мыле,
Каб сёння ссохнуць на карню.

Мы не даем расці нашчадкам.
Ім невядома, за сьцяной,
Што іх падмурак не прададзен.
Ён толькі складзены з крыжоў.