Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Матулі

Сярэдняя: 4.5 (21 голас)

І зноў табе, старэнькая жанчына,
Якой няма бліжэй і даражэй,
Свой новы верш я прысвяціць рашыла.
А як табе аддзячыць мне яшчэ?
Пяшчотны жаль маю душу сціскае,
Бо дзесьці там, у вёсачцы, адна
Сама з сабой, з каточкам размаўляе
Мая матуля з ранку да цямна.
Пад вечар тупае яна да тэлефона
І набірае лічбы, шэсць ці пяць.
Магчыма, дзеці папрыходзілі дадому,
Ім трэба ўсе навіны расказаць:
Сусед насупраць трэці раз жаніўся,
З кабетай утульным хатні стаў куток.
У хлеў да курачак уночы нехта ўбіўся.
Сабака можа? Ці які шашок?
Матулечка мая! Цалую рукі.
Твой лашчыць голас, як вясной пялёсткі.
Цячэ размова. Цешаць сэрца гукі.
І хочацца ляцець да роднай вёскі,
За кубкам кавы да стала сесць з мамай,
Развеяць сум, страх разагнаць паволі,
Назваць яе любімай, мілай самай
І пажадаць шчаслівай, светлай долі!



Верш вельмі прыгожы.

Верш вельмі прыгожы. Сапраўды, няма даражэй месца за родны куток, у якім нарадзіўся, няма даражэй чалавека, чым матуля... Творчых поспехаў Вам!:)

интересное

интересное стихотворение
легко учится!))

Вельми добры верш! Адзiн з

Вельми добры верш! Адзiн з лепшых лепшых творау пра мацi, якiя я знаходзiла у Iнтэрнэце, падыходзiць каб вывучыць на пазакласнае чытанне.