Мы памерлыя, мы ненароджаныя,
Мы забітыя і зьнявечаныя,
Мы адныя, мы бездапаможныя,
Мы заганныя і нявечныя.
Мы чужыя у роднай прасторы,
Мы няправільна марым і думаем,
Мы удзельнікі страшнае змовы,
Мы занадта й да болю разумныя.
Мы нябачныя, мы нячутныя,
Небясьпечныя для навакольля,
Адмарозкі мы і еб….ыя
У краіне шчасьлівых і за-да-во-ле-ных.
Нашы твары замазаны шэрым,
Мы абвешчаны стратай сумнеўнай,
Затаптаная ўшчэнт нашая вера
У зялёна-чырвоны небыт.
Мы жывем па сваіх законах
Сэрца колеру бела-чырвонага,
Маем веру сваю і гонар,
Прызначэньне ад неба зорнага.
Нас ніхто не пазнае на вуліцах
І ніхто не убачыць ў прайм-тайм,
Мы сыны Беларусі згубленай,
Пахаванае і непрымальнае.
Але з намі заўсёды праўда,
Белы сьцяг і зорка Венера,
І ня варта адчайвацца надта,
Пераможам мы, можам і верым!
Узрушвае.
Узрушвае.
Цалкам згодна
Цалкам згодна