Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

О Беларусь, мая шыпшына

Сярэдняя: 4.2 (3941 голас)

О Беларусь, мая шыпшына,
зялёны ліст, чырвоны цвет!
У ветры дзікім не загінеш,
чарнобылем не зарасцеш.

Пялёсткамі тваімі стану,
на дзіды сэрца накалю.
Тваіх вачэй — пад колер сталі —
праменне яснае люблю.

Ніколі пройме з дзікім ветрам
не развіваць дзявочых кос.
Імкнешся да Камуны Свету,
каб радасць красавала скрозь.

Варожасць шляху не зачыніць:
у перашкодах дух расце.
О Беларусь, мая шыпшына,
зялёны ліст, чырвоны цвет!



кто думает что стих

кто думает что стих непонятный,прочитайте его стих "пальцы жоутых кляновых листоу" и поймёте чтго такое "незразумелы верш" )

не о чем,не суждено понять,

не о чем,не суждено понять, увы..

Просто с интонацией читать

Просто с интонацией читать нужно все стихи! У каждого стихотворения, есть свой смысл. Конечно,его не поймет тот,у кого нет души.

верш вельmi пpыгожы, вучыцца

верш вельmi пpыгожы, вучыцца легка:)

прыгожы верш=)

прыгожы верш=)

харошы твор

харошы твор

найлепшы

найлепшы

стихотворение как

стихотворение как стихотворение ничего особенного

Уладзiмiр Дубоўка - гэта

Уладзiмiр Дубоўка - гэта пісьменнік наватар. Бо параўнаць Беларусь з шыпшынай - гэта наватарства. Усе пісьменнікі да гэтага пісалі пра палi, лугi, азёра, рэкi Беларусі. А вось гэты пiсьменнiк параўнай Беларусь з шыпшынай. Шыпшына - гэта раслiна, якая карэннямi ўрастае ў зямлю.
Вось пiсьменнiк адлюстроўвае Беларусь так, быццам яна ўрасла ў зямлю, i нiякi вораг не вырве яе. Так сама шыпшына - гэта прыгожая i чырвоная "ружа". Вось i пiсьменнiк адлюстраваў Беларусь прыгожым, як "ружа", краем...

очень нужное написали

очень нужное написали

Вельми цудоуны верш!

Вельми цудоуны верш!

норм

норм

круты

круты

вельмі цудоуны і актуальны

вельмі цудоуны і актуальны верш

Вельмі цудоўны верш,

Вельмі цудоўны верш, пранікнены павагай і любоўю да Радзімы.

Вельмі цудоўны верш

Вельмі цудоўны верш

Ваще вэри вандуфул))))))))))

Ваще вэри вандуфул))))))))))

))))))))))

))))))))))

Вельмі чудоуныя словы..

Вельмі чудоуныя словы..

не "чудоуныя", а цудоуныя.

не "чудоуныя", а цудоуныя.

Безграмотность

Безграмотность

вельмi прыгожы,духоуны верш

вельмi прыгожы,духоуны верш

:)

:)

Мне нравится, только бы

Мне нравится, только бы выучить

Согласен=)))

Согласен=)))

ага я согласна

ага я согласна

вельми прыгожы верш

вельми прыгожы верш

цудоуны верш

цудоуны верш

вывучыце яго и атрымайце

вывучыце яго и атрымайце добрую адзнаку.

вельми прыгожы верш.

вельми прыгожы верш.

круто=)

круто=)

О да детка;)

О да детка;)

и усе? Больш ничога сказаць

и усе? Больш ничога сказаць не хочаш!

хачу, давай пазнакомимсь

хачу, давай пазнакомимсь

Лёгка вучыцца

Лёгка вучыцца

Не вельмi спадабаўся, але

Не вельмi спадабаўся, але прыдзецца вучыць((

не могу запомнить

не могу запомнить

Прыгожы верш,буду вучыць

Прыгожы верш,буду вучыць

стих как стих,только вот

стих как стих,только вот учить......галимо.сюжет тоже есть но для недалеких умов. такие стихи утрачивают смысл и актуальность ....к сожалению...

Хороший стих, не спорю но

Хороший стих, не спорю но выучить будет проблема=)

Полностью с тобой согласна!!!

Полностью с тобой согласна!!!

прыгожы верш

прыгожы верш

не согласен!!!!

не согласен!!!!

вельмі прыгожы верш

вельмі прыгожы верш

более точное его описание!!!

более точное его описание!!!

чтобы мне ненадо было его

чтобы мне ненадо было его учить то и не учил бы никогда! А так 1 мне тогда поставят если не выучу и буду сидеть вместо 9 с 5 или 6 за четверть

прыгожы верш

прыгожы верш

спасибо

спасибо

Пачытаў каменты да гэтага

Пачытаў каменты да гэтага верша – і зразумеў, што рэпрэсаваны паэт Уладзімір Дубоўка ізноў патрабуе рэабілітацыі. Тэрмінова і неадкладна.
Найперш мушу сказаць, што “камуністам” і “бальшавіком” (як тут пішуць некаторыя) Дубоўка ніколі не быў. Так, праўда, ён, жывучы ў Маскве, працаваў рэдактарам “Збору законаў і загадаў рабоча-сялянскага ўраду Саюза ССР”, дый яшчэ ў Крамлі. Але менавіта там на крамлёўскай машынцы ў верасні 1926 г. ён надрукаваў свой выразна нонканфармісцкі верш “За ўсе краі, за ўсе народы свету…”, вядомы і пад назвай “На ўшанаванне новага падзелу беларускай зямлі”. У 1927 г. верш з’явіўся на старонках віленскага часопіса “Беларуская культура” пад псеўданімам Янка Крывічанін. Савецкія следчыя органы пачалі шукаць аўтара. Доўга шукалі – тры гады. Расплата за верш атрымалася жахлівай – амаль трыццацігадовае блуканне па астрожных этапах і высылках.
Але… у школах і ўніверсітэтах праходзяць па праграме і вучаць на памяць не “За ўсе краі, за ўсе народы свету…”, а “О, Беларусь, мая шыпшына…”. І не толькі таму, што ён карацейшы і яго лягчэй вывучыць на памяць. Верш пра шыпшыну быў уведзены ў падручнікі і хрэстаматыі ў пачатку 1960-х гг. – неўзабаве пасля рэабілітацыі паэта. Укладальнікі гэтых кніг такім чынам як бы імкнуліся даказаць, што Дубоўка – ніякі не “вораг народу” і перад савецкай дзяржавай насамрэч быццам бы сябе і не запляміў – і выбралі ў яго для падручнікаў калі не адзін з “самых савецкіх вершаў”, дык прынамсі такі, дзе згадваецца штосьці, што выразна адпавядае канонам савецкай патрыятычнай паэзіі (згадка пра Камуну Свету). Ну а цяпер верш узяты на ўзбраеннем сучаснымі ідэолагамі – маўляў, ён жа пра чырвона-зялёны сцяг і г. д. І таму гэты твор дасюль падносіцца амаль як візітная картка Дубоўкі. Але гэта ж не нагода, каб ганьбіць таленавітага паэта, які напісаў і шмат іншых, лепшых рэчаў і які па-сапраўднаму любіў сваю Радзіму.

Дзякую, Віктар, за тое, што

Дзякую, Віктар, за тое, што ўспомнілі пра верш, які сёння, пэўна, мала хто ведае. Стала цікава, знайшла яго:

Уладзімір Дубоўка
За ўсе краі, за ўсе народы свету,
І што былі, і прыдуць што пасля:
Аздобленае горкім цьмяным цветам
Зазнаць нам гора лёс благі паслаў.

Скараліся і моўчкі ўсё прымалі:
Самохаць можа прыйдзе лепшы час.
Як лісцінку на поплаве качалі
І зневажалі чужаніцы нас.

Калонія праз некалькі сталеццяў,
Наедак ненажорным груганом...
Я прысягаю - праклянуць нас дзеці...
За апяшаласць нашу нам праклён.

На плечы ганьбы мы прынялі многа:
Нявольніцтва, жабрацтва навакол.
Слязьмі сясцёр чужынцам мыем ногі,
Заместа песень стогны бедакоў.

Прыціх наш край: ад гутарак аскома...
Прыціх наш край: маўчаць, усе маўчаць.
Свабодай карыстаюцца сачкомы,
Каб тых, хто мысліць, у астрог саджаць.

Дакуль чакаць і варажыць павінны?
Пакуль раса не выесць вочы нам...
З усіх бакоў над нашаю краінай
Сплялася несусветная мана.

На нашым карку торг спраўляе смела
Масква з Варшавай, з Рыгай і Літвой,
І наша змучанае катам цела
Штогодна новай кроіцца мяжой.

Масква сусвету вушы прашумела
Пра самавызначэнне аж да зор.
Смаленск дзе? Невель? Гомель дзе падзела?
Стварыла гомельскі ганебны калідар.

...............................................
...............................................
...............................................
...............................................
Мы цацкай нейкай для чужынцаў сталі,
Пасмешышчам для свету усяго,
Як быццам мала ў нашай волі сталі,
Як быццам ў сэрцах нашых згас агонь.

Браты мае! Даволі ашуканства!
Гасцей да хаты выправіць пара.
З лазы заплаканай спляцём ім кайстры
Для нарабаванага у нас дабра.

Сляды іх гідкія пяском пасыпем,
Пясочкам светленькім пасыпем іх,
Каб гэтай шумы, акупантаў-злыдняў
Апошні водгук прагучэў і сціх.

А не, дык надармо усё, жыццё надарма,
Лажыся ў яму Сам, Народзе мой, -
Пакуль ты сам не будзеш гаспадарыць,
Не развітаешся з жабрацкай калітой.

29 верасня 1926 г.
г. Менск

А яшчэ пра Дубоўку вось тут можна пачытаць: postavy.euro.ru