О Беларусь, мая шыпшына,
зялёны ліст, чырвоны цвет!
У ветры дзікім не загінеш,
чарнобылем не зарасцеш.
Пялёсткамі тваімі стану,
на дзіды сэрца накалю.
Тваіх вачэй — пад колер сталі —
праменне яснае люблю.
Ніколі пройме з дзікім ветрам
не развіваць дзявочых кос.
Імкнешся да Камуны Свету,
каб радасць красавала скрозь.
Варожасць шляху не зачыніць:
у перашкодах дух расце.
О Беларусь, мая шыпшына,
зялёны ліст, чырвоны цвет!
Пачытаў каменты да гэтага
Пачытаў каменты да гэтага верша – і зразумеў, што рэпрэсаваны паэт Уладзімір Дубоўка ізноў патрабуе рэабілітацыі. Тэрмінова і неадкладна.
Найперш мушу сказаць, што “камуністам” і “бальшавіком” (як тут пішуць некаторыя) Дубоўка ніколі не быў. Так, праўда, ён, жывучы ў Маскве, працаваў рэдактарам “Збору законаў і загадаў рабоча-сялянскага ўраду Саюза ССР”, дый яшчэ ў Крамлі. Але менавіта там на крамлёўскай машынцы ў верасні 1926 г. ён надрукаваў свой выразна нонканфармісцкі верш “За ўсе краі, за ўсе народы свету…”, вядомы і пад назвай “На ўшанаванне новага падзелу беларускай зямлі”. У 1927 г. верш з’явіўся на старонках віленскага часопіса “Беларуская культура” пад псеўданімам Янка Крывічанін. Савецкія следчыя органы пачалі шукаць аўтара. Доўга шукалі – тры гады. Расплата за верш атрымалася жахлівай – амаль трыццацігадовае блуканне па астрожных этапах і высылках.
Але… у школах і ўніверсітэтах праходзяць па праграме і вучаць на памяць не “За ўсе краі, за ўсе народы свету…”, а “О, Беларусь, мая шыпшына…”. І не толькі таму, што ён карацейшы і яго лягчэй вывучыць на памяць. Верш пра шыпшыну быў уведзены ў падручнікі і хрэстаматыі ў пачатку 1960-х гг. – неўзабаве пасля рэабілітацыі паэта. Укладальнікі гэтых кніг такім чынам як бы імкнуліся даказаць, што Дубоўка – ніякі не “вораг народу” і перад савецкай дзяржавай насамрэч быццам бы сябе і не запляміў – і выбралі ў яго для падручнікаў калі не адзін з “самых савецкіх вершаў”, дык прынамсі такі, дзе згадваецца штосьці, што выразна адпавядае канонам савецкай патрыятычнай паэзіі (згадка пра Камуну Свету). Ну а цяпер верш узяты на ўзбраеннем сучаснымі ідэолагамі – маўляў, ён жа пра чырвона-зялёны сцяг і г. д. І таму гэты твор дасюль падносіцца амаль як візітная картка Дубоўкі. Але гэта ж не нагода, каб ганьбіць таленавітага паэта, які напісаў і шмат іншых, лепшых рэчаў і які па-сапраўднаму любіў сваю Радзіму.
Дзякую, Віктар, за тое, што
Дзякую, Віктар, за тое, што ўспомнілі пра верш, які сёння, пэўна, мала хто ведае. Стала цікава, знайшла яго:
Уладзімір Дубоўка
За ўсе краі, за ўсе народы свету,
І што былі, і прыдуць што пасля:
Аздобленае горкім цьмяным цветам
Зазнаць нам гора лёс благі паслаў.
Скараліся і моўчкі ўсё прымалі:
Самохаць можа прыйдзе лепшы час.
Як лісцінку на поплаве качалі
І зневажалі чужаніцы нас.
Калонія праз некалькі сталеццяў,
Наедак ненажорным груганом...
Я прысягаю - праклянуць нас дзеці...
За апяшаласць нашу нам праклён.
На плечы ганьбы мы прынялі многа:
Нявольніцтва, жабрацтва навакол.
Слязьмі сясцёр чужынцам мыем ногі,
Заместа песень стогны бедакоў.
Прыціх наш край: ад гутарак аскома...
Прыціх наш край: маўчаць, усе маўчаць.
Свабодай карыстаюцца сачкомы,
Каб тых, хто мысліць, у астрог саджаць.
Дакуль чакаць і варажыць павінны?
Пакуль раса не выесць вочы нам...
З усіх бакоў над нашаю краінай
Сплялася несусветная мана.
На нашым карку торг спраўляе смела
Масква з Варшавай, з Рыгай і Літвой,
І наша змучанае катам цела
Штогодна новай кроіцца мяжой.
Масква сусвету вушы прашумела
Пра самавызначэнне аж да зор.
Смаленск дзе? Невель? Гомель дзе падзела?
Стварыла гомельскі ганебны калідар.
...............................................
...............................................
...............................................
...............................................
Мы цацкай нейкай для чужынцаў сталі,
Пасмешышчам для свету усяго,
Як быццам мала ў нашай волі сталі,
Як быццам ў сэрцах нашых згас агонь.
Браты мае! Даволі ашуканства!
Гасцей да хаты выправіць пара.
З лазы заплаканай спляцём ім кайстры
Для нарабаванага у нас дабра.
Сляды іх гідкія пяском пасыпем,
Пясочкам светленькім пасыпем іх,
Каб гэтай шумы, акупантаў-злыдняў
Апошні водгук прагучэў і сціх.
А не, дык надармо усё, жыццё надарма,
Лажыся ў яму Сам, Народзе мой, -
Пакуль ты сам не будзеш гаспадарыць,
Не развітаешся з жабрацкай калітой.
29 верасня 1926 г.
г. Менск
А яшчэ пра Дубоўку вось тут можна пачытаць: postavy.euro.ru
Дзякуй,Віктар,што па-добраму
Дзякуй,Віктар,што па-добраму ўлазіш у "спрэчкі" і ў мяне цяпер ёсць іншыя звесткі аб Дубоўке... Не гісторык я,жыхар з паэтычна-крытычным настроем. Таму,яшчэ раз,дзякуй,ад усіх,за тое што не палайдакаваў,а болей-меней удакладніў звесткі,каб лепей да Чалавека,які жыў у той нядобры час,адносіліся мы,і ў першую чаргу я.
Буйніцкі Алег.
да парень ваще молод что так
да парень ваще молод что так много знает ...было интересно услышать его точку зрения ....
што магу адказаць... мярзота
што магу адказаць... мярзота такая што проста жах! зараз вучу яго на памяць бо атрымаю адзiнку. але аж ташнiць!
+100500
+100500
Згодзен...мярзота!
Згодзен...мярзота!
совершенно не согласен ты не
совершенно не согласен ты не прав ....стих замечательный!!!
сам ты мярзота!!!!!!!!! гэта
сам ты мярзота!!!!!!!!!
гэта сумная праўда(
дима,б*я ...не гони на других
дима,б*я ...не гони на других ....а то со стороны совсем как не человек
на согласен с сашей ......он
на согласен с сашей ......он просто высказывает свою точку зрения!!!!
саша и дима и илья не
саша и дима и илья не правы!!!!! тут нужно передохнуть ,остановиться и сравнить доводы....с одной стороны александр прав ,но не прав дима и наоборот ....так что я бы посоветовал вам пройти консультацию у психолога....
А як трэба, каб спадабалася?
А як трэба, каб спадабалася? "О, Беларусь, лясная ружа, мой бел-чырвона-белы цвет"?)
Блин, ну эт ваще капец(
Блин, ну эт ваще капец(
Гэты верш нават у школах
Гэты верш нават у школах вучаць.
Ага. Каб вы,дзіцяткі,ійшлі,не
Ага. Каб вы,дзіцяткі,ійшлі,не сумляваючысь у "Камуну шурыка-Пана".
"Імкнешся да Камуны Свету,
каб радасць красавала скрозь.
Варожасць шляху не зачыніць:" -адмарозкі розныя, апзіцыйныя!
Усе ў калону і пад аховай АМОНа - на палі, буракі сбіраць...
спадабауся
спадабауся
усе кул акрамя рыфмы яе як бы
усе кул акрамя рыфмы яе як бы няма
Гэта шыфроўка нейкая,ромалы,
Гэта шыфроўка нейкая,ромалы, ці што?
Рыфма -ці гэта не супадзенне ў дзьвух і больш радках канчатковых націскавых складаў незалежна ад мяккасці або цвёрдасці а-я, ы-і?
Мабыць я ўжо адстаў ад перамен нейкіх, але па-мойму тут рыфма безумоўная.
І шэраговасць націсавых і ненаціскавых складаў дакладна-аднолькавая.
Таму і "шыфроўка",што сэнсу
Таму і "шыфроўка",што сэнсу АНіЯКОГА гэтая бальшавіцкая рыфмоўка не нясе.
Акрамя дэкларатыўных бяссэнсавых заклікаў да чагосьці, ды кудысьці.
А што можна чакаць ад бальшавіка Дубоўкі? Біяграфію ягойную пачытайце...
Алег. Значная частка
Алег.
Значная частка "Маладняка" ў Курапатах пахаваная.
А тое, што яшчэ з ВКЛ і шляхецтва, з бітвы на сініх водах гэты народ імкнуўся крамя свайго уласнага мець побач толькі самастойных сяброў, здольных у цяжкія гадзіны зрабіць адпаведныя, САЦЫЯЛЬНЫЯ (сацыялістычныя) выдаткі дзеля бядуючага суседа, дык гэта і сёння па гісторыі прасачыць мажліва.
Прабач, але менавіта такую Беларусь бачу ў большасці беларусаў-паэтаў і пісьменнікаў. І ня толькі.
А што, такі знайшлі паперы, у
А што, такі знайшлі паперы, у якіх дакладна гаворыцца пра тое, хто ў Курапатах пахаваны?
ЦБ аб'яднання "Маладняк" у
ЦБ аб'яднання "Маладняк" у розныя гады ўзначальвалі Міхась Чарот, Анатоль Вольны, Уладзімер Дубоўка, Платон Галавач.
З іх толькі У.Дубоўка атрымаў лагерны тэрмін. Астатнія былі арыштаваныя ў Менску і расстраляныя. Відавочна, што далей Курапат іх наўрад везлі.
З вікіпедыі (беларуская-тарашкевіца)
"У нутранай турме НКВД лёс зьвёў Галавача зь яшчэ адным рэпрэсаваным пісьменьнікам Станіславам Шушкевічам, які пазьней успомніў такі эпізод:
Платона Галавача і Васіля Каваля я бачыў апошні раз 3 кастрычніка 1937 года. Іх прывялі сьведчыць супраць мяне. Скатаваны і зьнясілены, Платон Раманавіч доўга маўчаў... Нарэшце загаварыў: «За [мной] няма ніякай віны, таксама, як і за кожным з нас». Сказаў і заплакаў...
Перад судом Галавач пакінуў у камэры запіску: «Таварышы, даруйце, калі чым вінаваты перад вамі. Гісторыя яшчэ скажа праўду пра нас. Платон».
І ВОСЬ ЗАРАЗ, СЁННЯ МЫ ІЗНОЎ ІХ КАТУЕМ.
А дзе доказная база пра
А дзе доказная база пра Курапаты? Асабліва гэта тычыцца лічбаў Пазняка, які налічыў 0,25 млн ахвяраў. Пры тым, што ўсяго ахвяраў сталінізму па ўсяму Саюзу недзе 4-4,5 млн.
Нешта ніяк не магу знайсці.
Нешта ніяк не магу знайсці. Яшчэ ўчора стаяла гэная самая база на самым бачным месцы ў хаце...
І раптам знікла. І адразу ж, як убачыў Ваш запыт шукаць пачаў.
Вы б яшчэ пра патопленых Іванам чацьвёртым спыталі. Як там гучыць доказ памятаеце?
"Канцы ў воду".
Франак,.. я не пра суполкі, і
Франак,.. я не пра суполкі, і не пра складаные узаемаадносіны Расеі і Беларусі, і не пра ролю тых, ці іншых людзей у гэтыя складаныя часіны гісторыі, не, не мінулай... бо гісторыя ніколі не заканчваецца, яна проста ідзе...
Я пра літаратуру. Зараз пра літаратуру, якую майстраваў Ул.Дубоўка.
Майстраваў. Не выплёсківаў, як гэта бывае ў талента... Майстраваў.
Нязграбненька. Як чаляднік (подмастерье), пагледзеўшый на працу майстра - зрабіўшага цудоўнае крэсла, робіць самастойна... а атрымліваецца - табурэт...
Хто ты такі, ёлупень, каб
Хто ты такі, ёлупень, каб судзіць геніяльнага Дубоўку? Можаш толькі зайздросна брахаць, бо не варты нават ягонага мізінца. Яго і праз 200 гадоў будуць чытаць, а цябе - і зараз ніхто не ўспрымае ўсур'ёз, блазан. Рабі высновы.
Мабыць і так, Алег. Мабыць і
Мабыць і так, Алег. Мабыць і так. Але на густ і колер...
Дабранач)
“О,Беларусь,мая шыпшына…”
“О,Беларусь,мая шыпшына…”
(Уладзімір Дубоўка)
Расея аб беларусах і іх шыпшынах.
О! Мае дзеці, беларусы!
Я – маці ваша!
Я – ваша радзіма!
Калісь даўно
схацела вас сабе замусіць…
Таму –
на сваё шчасце
вас – парабаціла.
Пакуль раслі –
турбот было… і боляў…
Прыходзілась і забіваць вас, і няволіць…
Бо ў дзяцей – які жыццёвы вопыт…
Каб вас дзіды
шыпшыны вашай не калолі,
шыпшыну
агароджвала ад вас
калючым дротам…
Такі ў Расеі-маці клопат…
Такая у Расеі мацярынская пякота…
У кожнай з’явы
ёсць прычына.
Прычына ж –
не бывае “па сабе сама”.
Казала вам: ну, анічога ў кусціках шыпшыны
таемнага, й сакральнага няма!
Дык не ж,
як неразумныя дзіцёнкі,
дзярэцесь скрозь
мой клапалівы дрот…
Калючы.
Бачна ж, што туды – ня трэба!
Як дзікуны ганебныя,
шыпшыну дзікую
кладзеце сабе ў рот,
і называеце
яе – сваёй Радзімаю…
Атрымліваецца,
Я – чужая цётка?
І што мне з вамі,
пасля столькіх клопатаў рабіць?
Пакінуць не магу.
Не пражывеце самі…
Ой, раззлавалі…
Раззлавалі…
Ой, прыдзецца мне зноўкі вас пабіць…
(20 кастрычніка 2011г.уначы...)
Все стихи для меня это способ
Все стихи для меня это способ реально смотреть на окружающий мир сейчас,когда в моде интернет и т.д люди мало уделяют внимания своему внутреннему миру. Иногда полезно вернуться на 100-200 лет назад и получить возможность на культурное умиротворение в
настоящем =))
мне вельми подабался верш
мне вельми подабался верш вельми патрыятычны
"патрятычны" - ад слова
"патрятычны" - ад слова патріо(родіна)........
Толькі у Дубоўкі Радзімай і не пахне.
Голы набор штампаў дэкларатыўна зарыфмаваных...
Очень понравилось
Очень понравилось стихотворение! Выучил на память!
Не заўважыў, з памяццю тваёй
Не заўважыў, з памяццю тваёй пасля гэтага нічога не здарылася?
чудоўны верш для кожнага
чудоўны верш для кожнага Беларуса
адміны, чаму вы паўторныя
адміны, чаму вы паўторныя каменты не выдаляеце?
чудоўны верш для кожнага
чудоўны верш для кожнага Беларуса
Вельмi цудоуны верш))
Вельмi цудоуны верш))
красиво)
красиво)
Кожнае,асобна ўзятае слова -
Кожнае,асобна ўзятае слова - прыгожае,а што ж вы хочаце? гэта ж Беларуская мова...
А вось сэнс падачы,.. аб чым нам "паэт",ці правільней "рыфмач" Дубоўка распавядае...
Сорам выдаваць такое за БЕЛАРУСКУЮ ПАЭЗіЮ...
Колькі Вам усім казаць: -Пачытайце з паразуменнем!
Верш - не цацка! Кожны Верш - расказ,аповесць,гісторыя АБ ЧЫМ-НЕБУДЗЬ!
А то..."красіва..." -ПРЫГОЖА,як бывае прыгожым мухамор,толькі есці яго ня трэба...
Не табе меркаваць аб тым, што
Не табе меркаваць аб тым, што такое БЕЛАРУСКАЯ ПАЭЗІЯ і ПАЭЗІЯ ўвогуле, невук графаманскі!
(3ялёна – 4ырвонае) – Жаб(ы і
(3ялёна – 4ырвонае)
– Жаб(ы і ў) ракі
ВО СЕМ НЕ ВОСЕМ.
Нуль Беларусь, а цьвік ля кола.
Няма на гуме і слядоў.
Чаго чакае часу воля?
Няўжо на ёй усё з шыпоў?
Хто пратараніць гумку часу?
Не дзеля дзіркі чорнай бок,
Якім былыя ціснуць газам.
Дзеля блакіта ненарок?
Блакіт у чырвані – зялёны!
Зялёны колер. Чорны нал.
У ім, калючым шчэ чырвоны.
Яшчэ чырвоны – каб не браў.
Не абрывай, не дамагайся.
Паколеш рукі між сабой.
Адная будзе ў сумесь фарбаў.
Гарбата - пекла ў другой.
не очень
не очень
Чытаю гэта ўсё... і
Чытаю гэта ўсё... і "ШЫЗЕЮ"...
вЫ ХОТЬ чытаючы ДУМАЕЦЕ, што вы чытаеце?
Сэнс які-небудзь у гэтым "рыфмаванстве" ёсць?
Кожны радок САМ па САБЕ нешта кажа...
Складзі ў мазгах сэнс радкоў сумесных - Шызоіднасць.
Напамінае анэкдот з СССРаўскіх гадоў:
Чукча прынёс рукапіс у выдавецтва. Рэдактар пачытаў,пытае:
- Чукча,ты хоць чытаў тое,што напісаў?
На што атрымаў адказ:
- Чукча -не чытач? Чукча - Пісьменнік!
Ніна Аксёнчык ШЫПШЫНА
Ніна Аксёнчык
ШЫПШЫНА
О шыпшына мая калючая,
Ты - як сімвал душы беларускае:
З кветам ружова-белым -
Тварам самой Зараніцы.
З шыпамі асцючна-калючымі -
Каб ніхто дакрануцца не мог
Рукамі нячыстымі
Да гэтага белага квету.
І з ягадамі чырвонымі -
Як пралітая кроў нашых продкаў
За гэты белы
Сакральны квет.
У кожнай з'явы - ёсць
У кожнай з'явы - ёсць прычына.
Таму - прычына
не бывае "па сабе сама".
і анічога ў кусціках шыпшыны
таемнага, й сакральнага
няма...
(Калі не задумвацца: чаму на русккай мове "шиповник"-мужч.род, ператварыўся ў беларускай мове ў "шыпшына" -жан.род? Можа правільней ШЫПШЫННіК?)
Прывітанне Вам з Мінска.
МАЦі-БЕЛАРУСЬ. О! Мае
МАЦі-БЕЛАРУСЬ.
О! Мае дзеці,беларусы!
Я - маці ваша,
я - Радзіма!
Калісь даўно
схацелась вас замусіць:
таму -
на шчасце вас я нарадзіла.
Пакуль раслі:
турбот было і боляў...
Бо ў дзяцей
які жыццёвы вопыт?
...каб вас дзіды шыпшын не ўкалолі,
шыпшыну
агароджавала
ад вас
калючым
дротам...
Такая мацярынская пякота...
Вось гэтакая падача
Вось гэтакая падача добрая,асэнсаваная, але, папрацаваць трэба было б,каб пявучасць беларуская ўзнікла і не адпушчала рытмічнасць ад пачатку да канца...
Спадабалася
Спадабалася
Очень интересный язык! Так
Очень интересный язык! Так непривычно;) :0)