Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

О, сорам - вершы "з-пад сякеры"!

Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)

О, сорам – вершы "з-пад сякеры"!
Але ж у іх – мая душа!
Таму запісваю і веру:
Змагу ствараць і "з-пад нажа".

А ледзьве кроіць навучуся,
Пачну наступны свой урок:
Іголкай з ніткаю прайдуся,
Каб за радком прашыць радок.

Калі ж станчэюць струны ліры,
Змагу й шыдэлак выкідаць –
Бо ўжо майстэрства ювеліра
Пачну асвойваць і ўжываць.

А як натхненне супакою,
Свой скарб да бляску давяду:
Адпалірую пастай ГОІ
І на паліцу пакладу.

6.02.2011



... А рабаўнік залезе ў

... А рабаўнік залезе ў хату,
І ўсё з паліцаў прыбярэ.
Прадасьць, як цацку немаўлятам.
Маўляў, каштоўна! У цане!

Або нашчадак знойдзе часам,
І нечакана для сябе,
Убачыць, як рабіць "заразу",
Адразу, а не па-крысе.

Дзякуй Таццяна Бацькаўна!