Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Памяці паэтаў...

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)
Зноў смерць, касой махнуўшы, сее гора… Зноў – боль… і скону парасткі – крыжы… Па тым, хто жыў на гэтым свеце ўчора, – Памінкі… ды аплакванне душы… Так рана – не саспелыя калоссі! Так хутка – а што бачылі ў жыцці? Шчэ сэрцы не кранула нават восень… А ўжо… яны – туман у небыцці… Чаму? Ды вось такімі маладымі – Калі яшчэ так многае маглі б?! Ці неба, распасцёртае над імі , Прыцягвае найлепшае з зямлі? А мо іх вабіць ззянне дальніх зорак? Ці кліча плынь забыўнасці-ракі? Паэты, кампазітары, акцёры… Артысты, рэжысёры, мастакі… Чаму?!… Не дапісаўшы, не дапеўшы, Жыццё не дакахаўшы і жанчын… Пакінуўшы пачуцці ў сваіх вершах, Мелодыях і дзеяннях карцін… Пайшлі… Няўжо настане новы ранак? Без іх… Няўжо снягі вясной збягуць?... Чаму іх забіраюць нечакана І часу развітацца не даюць?! Але… наўрад ці нам адкажа Ойца… На жаль, таго не дадзена спазнаць… А мо Ён так збірае лепшых творцаў, Каб іншы свет на небе апяваць?adidas Yeezy kaufen