Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пераклад санета 100 У. Шэкспіра

Сярэдняя: 3.5 (2 галасоў)

Ты, Муза, дзе? Чаму цябе няма
З тым, хто тваёй магутнасці выток?
Няўжо натхненне страчваеш дарма
На спеў пусты - і голас твой знямог?

Прыйдзі хутчэй! Шэдэўрамі залі
Няўмольны час, каб змыць яго таўро!
Пой для таго, хто талент запаліў
І ажывіў пачуццямі пяро!

Зірні, гультайка, ў твар маёй любві!
Ці там няма няўхільнасці прыкмет?
Ты лёт хвілін сатыраю абві -
Каб не пакінуў зменлівасці след.

Услаў любоў! І славаю зніштож
Навалу –смерць , касу яе і нож!