Калі ты мой сыход перажывеш
І часам адгародзішся ад тлення,
А некалі, пачуўшы модны верш,
Успомніш мае сціплыя тварэнні,
Ты іх на вагах сэрца параўнай,
Але не зневажай мае прызнанні!
Хай важаць яны меней - захавай -
Не вершы, дык пасведчанні кахання!
Суцеш мяне хвалою - гавары:
“Калі б дагэтуль быў са мною мілы,
Ён больш за ўсіх шэдэўраў бы стварыў!..
Але пазбавіў лёс жыццёвай сілы…
Хаця ў сучасных творцаў гучнасць слоў,
Але ў іх – стыль, а ў любага – любоў…”
ВАў!!!!!!!!!!!! амаль я
ВАў!!!!!!!!!!!! амаль я !!!!!!!!!!!пазнала сябе ў Вашым вершы!!!!!!!!!