Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Самотнiкi i перасмешнiкi

Сярэдняя: 3.6 (14 галасоў)

Самотнікі і перасмешнікі,
збіральнікі і рыфмаловы,
паэты — вялікія грэшнікі —
таму, што гуляюць са словам.

Замовамі "чыркаюць" палкімі —
пажар выклікаюць (цунамі?).
Як дзеці малыя з запалкамі —
што твораць — не ведаюць самі.

Сваволяць, пакуль не пазбавяцца
апошняй саломінкі ў моры.
Ды, тонучы, нават, не каюцца
ў накліканым імі ж — учора.

I знаюць жа (колькi гаворана!):
прарокі мы ўсе, хоць і людзi!
І свет не рукамі быў створаны,
а Словам
Адвечным:
"Ды будзе..."

Таму...
Асвяжаем забытае:
ствараць "абы-што" небяспечна.

І хай Ўсявышні нас літуе
ў нямудрым людскім — чалавечым.

16.02.2019



Цудоўны верш"Самотншікі..."!

Цудоўны верш"Самотншікі..."! Дзякуй.

... Так. Роднай песні стала цесна,
Яна у вышыні нябеснай
На крылах гойсае анёла...
Ноч апраметная наўкола.

Ды недзе ёсць сузор'е сэрца,
Надзея там жыве і б'ецца,
Пульсуе праўда ў кожным слове,
А вы ўсё хлусіце, панове!
(урывак)

Прыйшлося да спадобы.Клікаем

Прыйшлося да спадобы.Клікаем кожным днём не "ўчора".Не разлічваем на прароцтвы. Небяспечна, па сутнасці, само жыццё. Спрабуем застацца "Чалавекамі". І ўпэўнены, што будзе...

wy