Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

вершаплёцтва

Сярэдняя: 4 (10 галасоў)

Яго радзіму нават каксь

Тут мы Мак7а Танка вучым,
Як напісаць хоць 2 радка.
А то ён как-та як-та нават
Не зна й ня ведае Брылька.

Ну, как. Ха-ха. А шо шэ маем
Тут во ў Багдана Навіча.
Узор персіцкій! Тчэма разам
Са і во, бачце, Брытвай нат.

Мы сутнасць вельмі ш натта ўбачым
І нават Ісуса с Ізрайль.
Дык то яўрей же! Нашо нам він!
Да ну вас с паскай! Я дурак?

І мідны горшчыкы заўзята
Тоўкуць куцю ва рышыта!
Уш стокі водгукаў аставілі зь
Шэ й на ва подзьвіг Матылька.

Пойду ж я зары выжру кавы вш.
А то а дэ шэ вам смытанк.
І на радзіме Васілька
Родымые ўшарашу.

Да. Вельмі трудна влезці ў хару.
А, мо, шчэ й в Сонцэ – Крышну с Рама.
Тут фатаграф не а3маешь,
Калі ва ў блог уфставіш.

… ну, в обшч, прыкрасный сайтыш.
Мо, вы нам шо путскажытэ?
Бо й мы бызграмотный.
Ф шызарні був!



Сярэдняя: 3.6 (14 галасоў)

Самотнікі і перасмешнікі,
збіральнікі і рыфмаловы,
паэты — вялікія грэшнікі —
таму, што гуляюць са словам.

Замовамі "чыркаюць" палкімі —
пажар выклікаюць (цунамі?).
Як дзеці малыя з запалкамі —
што твораць — не ведаюць самі.

Сваволяць, пакуль не пазбавяцца
апошняй саломінкі ў моры.
Ды, тонучы, нават, не каюцца
ў накліканым імі ж — учора.

I знаюць жа (колькi гаворана!):
прарокі мы ўсе, хоць і людзi!
І свет не рукамі быў створаны,
а Словам
Адвечным:
"Ды будзе..."

Таму...
Асвяжаем забытае:
ствараць "абы-што" небяспечна.

І хай Ўсявышні нас літуе
ў нямудрым людскім — чалавечым.

16.02.2019



Сярэдняя: 2.8 (4 галасоў)

Ўсё гуляем у "вершыкі" —
творы ад слова "вяршыць"?
А дакладней, ствараць, упарадкаваць,
распараджацца?
А ці знаем, што кіданне слоўка — не ігрышча "ў дартсы",
а магутная сілішча — выбух гарматы-душы?

Небяспечна не ўгледзецца ў "зерне" слаўца
"дзеяслоў"!
Перш, чым вольна яго сікась-накась на "градачкі"
сеяць,
трэ капнуць паглыбей — да карэнчыка-сутнасці:
"дзея " —
(гэта значыць, уздзеянне, яўна рэальнае!) — "слоў".

Вершы лёсы вяршаць. Асцярожней!
Увага! Атас!
А ці тое стварылі, што стала надзённа
патрэбным?
Ці не сеецца зло рыфмаваннем
бяздумна-ганебным?
І ці ўзыйдзе дабром — у належны для
парасткаў час?

Для прароцтваў не важна, мы верым у
іх альбо не.
Аніводнае слова паэту дарма не
праходіць.
"Што накрэмзана пёркам, — гаворыцца
(мудра!) ў народзе, —
не ссячы тапаром." А таму...

хай жа будзе ў цане

усялякае нованароджанне моўнага "ятъ"!
Як з маленькім дзіцём, неабходна з ім
быць беражлівым.
Вы гатовы
адказна
за кожны радочак мажлівы
і сабе, і сусвету найлепшую долю
ствараць?

Ну, тады — за аловак!
І дзякуем Бога — за мір!
І за веру-надзею-любоў —
за люблю-любажаю!
І пабачым пасля...
пасляслоўе —
якім ураджаем,
на дзівосы багатым,
адкажа нам неба-сапфір.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Хварэю я. Ды дзіўная хвароба!
З такой, напэўна, доўга не жывуць.
Бяда мая — не вірусы-мікробы,
А вершы, вершы, вершы — каламуць.

Сваволяць, як гарэзлівыя дзеці:
Натхненне падхапіўшы, нібы мяч,
Ірвуцца з ім гуляць па Інтэрнэце,
Не слухаюць мяне, ну хоць ты плач!

Пільную іх, на волю не пушчаю,—
Яны ж у белы свет употай пруць.
Пакуль дап’ю чарговы кубак чаю,
Зірну — а нейкі ўжо на “ВЕРШЫ.РУ”.

Ну, гэта ўжо не жартачкі — нахабства!
Забраўся сам дый іншых пацягнуў!
Бы блохі, распаўзлася мая “паства”.
Не ведаю — ці некалі вярну.

Калі ж перачытаю, што згубіла,
Звярнуцца вырашаю да ўрача:
У кожным — "болькі" хібаў і памылак —
Бы іглы п'яных вожыкаў тырчаць.

Глядзіце, людцы, каб не пакалоцца!
Зараза вершаплёцтва — нарката!
Падхопіце — не будзе нават моцы
Сагнаць аловак з чыстага ліста.

25.04.2011