Што за дзіва?! Што за свята?!
Зоркі сыплюцца з галін –
Шчодрым бляскам на багаты
Беласнежны палантын!
Іскры – злева, іскры – справа.
Над пярынамі снягоў
Ззяюць золатам яскравым
Мірыяды светлячкоў.
На зямлі – прасцін сегменты –
Ад ружовых да сівых.
Зіхаценне дыяментаў –
Упрыгожванні на іх.
А на вокнах штось малюе
Незвычайнае мароз.
Але, скончыўшы, лютуе:
Шчыпле шчокі, круціць нос,
На румяным, стылым твары
Студзіць сонца прамяні.
І клубіцца выдых парай –
Паспрабуй, яшчэ дыхні!
Не вельмi добра
Не вельмi добра
калi чытаешь верш, дык адразу
калi чытаешь верш, дык адразу лезуць успамiны аб самым раннiм дзяцiнстве, калi можна было вельмi проста пагойдацца у снезе, пакiдацца снежкамi, верш вельмi энэргiчны!