Пускаеш думкі на свабоду,
Выкорпваючы з небыцця
Пытанне дня. Пытанне году.
Пытанне цэлага жыцця.
Як перадаць ад сэрца к сэрцу
Той мэсседж, што не даляцеў?
І сон у руку не кладзецца.
А так хацеў! А так хацеў,
Каб развіднела й палягчэла,
Каб з новым сонцам новы дзень.
Натоўпам думак ашалелых
На сэрдца ноч. На душу цень.
Усе хто побач, не ўратуюць.
Хто не з табой - таму пляваць.
Былыя бойкі не турбуюць.
Здаешся. Хопіць ваяваць!
Адгарадзіцца, збегчы, легчы
Ці пад цягнік, ці пад цяжар
Штодзёных спраў. Патоп? Пажар?
Не турбаваць. Выносіць першым.
Глядзіш на зоры сярод дня,
Скрозь пяць паверхаў над сабой.
А верыў жа, як немаўля,
Што свет бясконцы, што ён твой!
Цяпер сядзі сабе дзічэй
Пішы без сна і асалоды.
Не падымаючы вачэй
На не спазнаныя прыгоды.
Сядзі ў сабе! Там нецікава,
Але бяспечна й цішыня.
Ратуе ром, табак ды кава.
Штодня... штодня...