Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

М. Р.

Сярэдняя: 3.8 (12 галасоў)

Зараначка яснюткая мая!
Пярлiначка, бязмерна дарагая!
Адзiная, з кiм так шчаслiвы я,
што мне i ў будане — нiбыта раi!

Ты — сонейка бясхмарнае маё.
Так, пэўна, бачыць дзiцятка матулю.
Цi "лыцар" улюблёны — хлапчанё —
дзяўчынку, чый "абраз"да сэрца тулiць.

I я — нiбы захоплены юнак —
выглядваю твае азёры-вочы
i ўсмешку — ў сотнi промнiкаў маяк,
што цемру разганяе днём i ноччу.

I цешуся. Ляночак валасоў
"развейных" у вяночку разнаквецця
здаецца мне мелодыяй без слоў,
чароўнейшай рапсодыяй на свеце.

Паэзiяй. Хоць я i не паэт —
анi! — i не салоўка ў страсным маi,
пяю табе (на жаль вось, не санет)
i "ў вобразах", як мiлую, здымаю.

Любуюся.  Хмялеючы няўзнак,
праводжу ў любаце свае гадочкi —
i млею — як прасветлены дзiвак,
якому шчасце — луг i матылёчкi.

Люблю. I той любовi не суняць.
А ты...
не толькi мною так любiма.

Iмя?
Камусь iмя цiкава знаць?

Ну, што ж...

Яе завуць...

Мая Радзiма.

9.09.2018



Паважаны Lazzaro! Толькі Паэт

Паважаны Lazzaro! Толькі Паэт з вялікай літары можа так прыгожа перадаць сваю любоў да Радзімы, як да жанчыны. Вельмі пранікнёна, прафесійна і таленавіта напісана. Да апошняга слова верыла, што гэта жанчыне. Нават уяўляла, якая яна. ) З задавальненнем перачытала некалькі разоў. Дзякуй вялікі за верш! Поспехаў Вам і натхнення!
З павагай, Людміла Воранава.