Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я буду сьмяяцца апошнім

Сярэдняя: 5 (7 галасоў)

Я буду сьмяяцца апошнім,
Калі дагарыць сонца
І зацьмянеюць зоркі,
Я буду сьмяяцца апошнім,
Калі белае стане чорным,
Салодкае стане горкім,
Я буду сьмяяцца апошнім,
Цяжкім ахрыплым голасам
З юнацкім пякучым сарказмам,
Я буду сьмяяцца апошнім,
Над нашым чысьцейшым розумам,
Над памяркоўнасьцю нашай,
Я буду сьмяяцца апошнім,
Над тымі,хто зараз сьмяецца
Над драмаю нашай і слабасьцю,
Я буду сьмяяцца апошнім,
Са мной застанецца надзея,
Я буду сьмяяцца радасьцю,
Я буду сьмяяцца апошнім,
Чакаючы новых веснаў,
Шукаючы вартасны шлях,
Я буду сьмяяцца апошнім,
Пакуль будзе стукаць сэрца
І будзе трымацца дах,
Я буду сьмяяцца апошнім,
Калі пераможа вера
І нехта ўспомніць нас,
Я буду сьмяяцца апошнім,
Калі стане іншай прастора
І пойдзе назад час,
Я буду сьмяяцца апошнім,
Я быў, застаюся, буду
Тутэйшым хлапцом беларускім,
Голасам краю любага,
Які не загіне ніколі…
Мы вернем сваю волю
І я буду сьмяяцца апошнім…



Паважаны спадар Дзяніс! Хачу

Паважаны спадар Дзяніс! Хачу выказаць сваё шчырае захапленне вашымі вершамі. Мала хто ў наш час так проста і адкрыта асмеліцца выказаць свае думкі наконт палітычнага строю. Мой вам рэспект)))

Падтрымліваю!=)

Падтрымліваю!=)

Цікава,цікава... Два гады

Цікава,цікава... Два гады пішу і друкую "МінскіЯ Хронікі" (Цыкл - ужо за 80 вершаў
пра нашу Беларусь,пра палітычныя "абставіны", пра жыццё-грабёж-здзекі шурыка-пана),
Чытае Расія,чытае Украіна,чытае Беларусь (на Нац.парт.рас.Паэзіі і на Вершах.ру).
паругваю,што вы,моладзь,пра кветачкі,ды пра каровачак пішаце...
("...Мала хто ў наш час так проста і адкрыта асмеліцца выказаць свае думкі наконт палітычнага строю..." =Сабела Ганна).
Ня вельмі і смела,нажаль,у Дзяніса. Думаць трэба і МОЦНА пісаць...