"Здыму кватэру за інтым."
Жартуе нехта? Ці — сур'ёзна?
Курам на смех! І, разам з тым,
Гучыць адчайна, нават слёзна!
Жыллёвы крызіс дастае?
Ці "дрэннай" моладзі распуста?
Ў народа грошай не стае?
Ў кішэнях звяла ўся "капуста"?
Здаваць пакойчык за інтым...
Адкуль такі дзікунскі "рэверс"?
З Парыжу, кажуць... Гэта ў ім
З’явіўся грэшны "соntrе сеrvісе".
Прадажа цела — каб пражыць
На "пай" сярэдняга заробку…
Як існаваць, каб не грашыць?
Няўжо — у цемру паасобку?
Пайшоў па свеце моды ўзбрык...
Лягальны ў фінаў "соntrе сеrvісе"…
Ў Маскве ўжо попыт гэткі ўзнік...
І ў нас ужо "казычуць нервы".
"Здаю... здымаю... за інтым..."
Аб’явы брудныя змясцілі.
Не важна, як, не важна, з кім, —
Каб толькі ў хату жыць пусцілі...
"Прадам сябе! Патрэбны дом!"
Душа заходзіцца ад жаху…
Як добра сёння быць катом!
Ці, на худы канец, сабакам!
Па матэрыялах Настассі Занько - газета “Звязда” № 45 ад 1 снежня 2010, ўкладка "Чырвонай Змены".
Блiскучыя вершы. Без
Блiскучыя вершы. Без здзекавання - блiскучыя!
Дрэнна ў нас на краіне справа
Дрэнна ў нас на краіне справа з афіцыйнай гісторыяй, з сучаснай літаратурай і пісьменнікамі...
Цікава,што спачатку, Таццяну Д. я заўважыў на Расейскім сайце "Стихи.ру"...
А тамацькі...
"Демьянова Татьяна Дмитриевна.
Произведений: 252
Получено рецензий: 46
Написано рецензий: 27
Читателей: 1845.
Нечаканы ўдар ад клясіка. Ня
Нечаканы ўдар ад клясіка.
Ня ведаў аб такіх аб'явах анічога дагэтуль.
Ну і добра. Як казаў рускі клясік праз свайго героя-прахфесара: - не чытайце савецкіх газет... ці да абеду, ці пасля.)
супер проста !
супер проста !
Татьяна, еще раз напишу
Татьяна, еще раз напишу здесь: ваши стихи мне очень нравятся. Легко, с иронией, порой с сарказмом... Спасибо вам! Вот стихотворение "КУПЛЯЙЦЕ МІНСКАЕ ПАВЕТРА..." можно было бы тоже опубликовать в качестве отдельного пота на Экоблоге. Тоже как-то увидела этот чудо-сувенир... сразу мысль возникла об этом написать...
Дзякую за цёплыя словы!
Дзякую за цёплыя словы!
Вельмі падабаецца!
Вельмі падабаецца!
Спадабаўся верш, своечасова і
Спадабаўся верш, своечасова і правільна высмейваецца такая паслуга:)