Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

жанчынам

Сярэдняя: 4.4 (5 галасоў)
Кажуць, ёсць на зямлі ажно сем цудаў свету – Так, здаецца, эліны злічылі калісь. Ды між іх не стае цуду восьмага – кветак, Што на глебе Радзімы маёй узраслі. Толькі іх параўнаць, я лічу, немагчыма. Наша дзіва дзівосней за ўсё, што ні ёсць. Раз убачыш яго – і яно прад вачыма Назаўжды застаецца – сама прыгажосць. Наша ўцеха цвіце і зімою, і ўлетку. Ні мароз ёй не шкодзіць, ні дожджыку душ. Гэта рэдкасны цуд – незвычайныя кветкі – Спалучаюць раскошу і велічнасць руж, І пяшчотную сціпласць, амаль сарамлівасць, Харашунь-незабудак, і ландышаў пах, І ўскудлачаных ветрам рамонкаў гуллівасць, І какетлівасць макаў у вольных лугах. Летуценнасць валошак у золаце поля, Трапятлівасць цюльпанаў – дарункаў вясны, Жыццялюбства сон-кветак, што рвуцца на волю, Да вясновага сонца праз зімнія сны. І пагляд ганарлівы шыкоўнай півоні, І настурак і браткаў вясёлых святло… Ну ва што кожны з нас быў бы ўшчэнт улюблёны, Каб такой мілаты на зямлі не было? Паглядзіце ж вакол: на палетках Айчыны – Наша радасць, любоў, наш і гонар, і цуд – Чараўнічыя кветкі – дзяўчаты, жанчыны – Разнастайнымі фарбамі шчыра цвітуць. 8.03.2013 Air Max 95 20th Anniversary


Сярэдняя: 3.2 (13 галасоў)
Шкадую я, што рыцарства няма, Што сёння гонар рэдка дзе сустрэнеш. Нас згвалтаваў каштоўнасны падман, Мы прагнем іншых цудаў і здзяйсненняў. Як звыкла стала ў наш бурлівы час: Жанчына – ўсім надзея і апора – Адрамантуе хуценька абцас Ды й паляціць да зіхатлівых зорак. Але сярод прыродных таямніц Шаную больш цнатлівую пяшчоту Мядовых вуснаў, даўжыню спадніц, Якія цягнуць зманліва ў цянёты. Жаноцкасць таямнічасцю бязвінна Ператварае ў рыцара мужчыну! Jordan