Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

1983

Сярэдняя: 4.7 (72 галасоў)

Я аглядаў чужыя гарады,
Не нашы помнікі не нашай славы –
I быў ад крыўды зрок сьлязой засланы,
I біў у скроні думкі ток круты:

Нелітасьцівы быў наш лёс, браты:
Красу, што продкі зь любасьцю стваралі,
Чужынцы зь лютасьцю агнём сьціралі,
Каб не ўцалелі нават і сьляды.

Але сьціхаў няўчуты крык бяды –
I паўставала зь небыцьця нанова
Краса ў абліччы каменя і слова,
Каб зноў зрабіцца прахам праз гады.

I зноў кляліся прадзеды-дзяды:
"Сто раз памром, а не пакінем верыць
У нашу заўтрашнюю славу-веліч,
У нашы заўтрашнія гарады!.."

I зноў нам сьвеціць ранак малады,
Свой новы лёс народ упарта творыць.
Адкуль жа ў песьні праступае горыч?
З глыбінь вякоў... Там – бездань гаркаты.



Сярэдняя: 5 (9 галасоў)

Трывогай адазвалася сягоння:
як можа чалавек вякамі
глядзець на распасцёртыя далоні,
прабітыя наскрозь цвікамі?

Праходзіць міма з лёгкім сэрцам?
А Ён, як быццам нейкі Найміт,
распяты на крыжы, праз цэлыя сталецці
усё крывавіцца прад намі.

Зірнеце толькі на пакуты
і на цярпенні ў твары Божым:
цвікамі да крыжа прыкуты,
ні рук, ні ног Ён вызваліць не можа.

Як самы вінаваты з вінаватых,
пакут не можа збыцца Ён нязмерных,
Ён, што лячыў сляпых і беснаватых,
Ён, што ускрос із мёртвых.

...Прыйшоў я да Цябе сягоння
не дакранацца ран Тваіх рукамі,
а ціха цалаваць Твае далоні,
прабітыя наскрозь цвікамі.



Яшчэ не ацэнена
У нас сваiх хапае слоў
Крамяных,
               росных,
                          васiльковых
Ад мурагоў i ад лясоў,
Ад светлых высяў жаўруковых.

У нас хапае слоў сваiх
(Іх пазычаць няма патрэбы)
Ад чыстых даляў веснавых,
Ад глыбiнi улетку неба.

Сваiх хапае слоў у нас
Суровых, мужных, як яднанне,
Яны гучаць у грозны час
I заклiкаюць на змаганне.

У нас хапае слоў такiх
Чысцюткiх, ядраных, як ранне.
Яны выказваюць услых
Пяшчоту, ласку i каханне.

Хапае слоў i гаманкiх,
I мяккiх, як у лузе травы,
І, чуйна слухаючы іх,
Запамінай не для забавы.

У нас хапае рэдкiх слоў,
I палюбi ты iх бязмежна.
Яны ад чысцінi снягоў
I ад пялёсткаў беласнежных.

Яны ўвабралi звон крынiц,
Шум лесу i дыханне ночы...
Ад лiўняў i ад навальнiц –
Грымяць, iскрацца i шапочуць.

Журыцца ўмеюць i звiнець,
Спяваць у шумным карагодзе.
Iх трэба сэрцам разумець
І ўмець знаходзіць у народзе.


Сярэдняя: 5 (1 голас)

Я казала ' люблю ! '
Гэта значыць , прызнала
Чалавека ў табе
І ў сэрцы сваім .
Тваіх пісем чакала ,
Вельмі доўга чакала ,
А яны не ляцелі ,
А яны не ішлі .
Можа , цяжка табе ,
што не хочаш і думаць
Пра мяне і мой ' казачны ' лёс ,
Галаву ў журбе
Я схіляю да долу
І не хочу пушчаць сваіх слёз .
І жадаю табе я дабра ў дарозе ,
І святла , і надзей , што
Да шчасця вядуць ,
І здароўя табе , тваім
Блізкім ў трывозе
Хай лясы і бары ,
Сенажаці дадуць .
Напішы мне пісьмо ,-
Пра сябе мне паведай ,
А яшчэ было б лепей -
Прыедзь !