Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Алес Сто

Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)
Каханьне, як спеў салаўя. Каханьне, як шум навальніцы. Як кружка студзённай вадзіцы, каханьне ўздымае з раньня. Як кружка студзённай вадзіцы, пачуцьці ў сэрцы тваім. Каханьне - журчаньне крыніцы; Каханьне ў лёсе маім. Каханьне, як спеў салаўя. Каханьне, як шум навальніцы. Твой подых уздымае з раньня, Як кружка студзённай вадзіцы. Men's Sneaker Hub Online


Сярэдняя: 5 (1 голас)
Я прачнyўся... Тваiм каханьнем сагрэты. Вочы расплюшчыў i ў момант гэты... Я прачнуўся. Далонi Твае мяне абдымаюць... Подых Твой - вусны мае абдувае, Сэрца да сэрца ў такт адбiвае... Далонi Твае мяне абдымаюць. У вусны салодкiя Цябе цалую... I любуюся на Цябе i сябе вiншую! Шчасьцем запоўнiла маю долю мiрскую... У вусны салодкiя Цябе цалую... I Ты прачынаешся - сонейка ўзыходзiць. Я ўсьмiхаюся, гляджу ў Твае вочы... Жаданы падарунак з Табою ранак з ночы! I Ты прачынаешся - сонейка ўзыходзiць. Nike


Сярэдняя: 4 (4 галасоў)
Зоры ў небе начным зiхацяць I гаворку вядуць мiж сабою. Дзе ў высi бяздоннай ляцяць Мае думкi ўсьлед за табою. Вецяр моўчкi кране валасы, Свежым подыхам дзьмухне ў твар. Не запамятаваць мне красы, Якiм Бог надзялiў твой абшар. Сьпевы птушак абудзяць душу, Месяц высьвяцiць шлях на вадзе. Цераз лес я сьцяжынку знайду, Што да Немана хутка вядзе. Там убачу, як у вадзе Месяц з зорамi лёгка лунае. Толькi там i болей нiдзе! Чую я, як Радзiма кахае... NIKE