Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

1961

Сярэдняя: 4.3 (522 галасоў)
Мне не забыцца песні той даўняе вясны: — На Мурамскай дарожцы стаялі тры сасны... Хадзілі мы, спявалі, і з песняй ты цвіла. Александрына, помніш, якою ты была? Цяпер магу прызнацца, тады пачаў кахаць, Цябе з ніякай кветкай не мог я параўнаць. Сказаць, што васілёчак, дык фарба ў ім адна, Сказаць, што ты лілея, — сцюдзёная ж яна. Сказаць, што ты званочак… Ды ўсіх жа мала іх!.. Такою ты здалася ў семнаццаць год маіх. Мінула часу многа. Мне навявалі сны, Як дзесьці на дарожцы стаялі тры сасны. Прайшлі вясна, і лета, і восень, і зіма… Александрына, дзе ты? Шукаю я — няма...Adidas


Сярэдняя: 4.6 (7 галасоў)
(Пародыя на Уладзіміра Корбана) Ў калгасным полі, пад прышчэпленай вярбой, Якая над вадою голле распусціла, Адна дзяўчына лынды біла... А што ж рабіць было ёй тут адной? А на вярбе, між іншым, спелі дулі! Яны дзяўчыны ўвагу хутка прыцягнулі... Ды як жа дулі гэныя дастаць? Хаця яны навідавоку, Але вісяць не нізка, а высока! Дзяўчына села, пачала чакаць: Мажліва, ёй і пашанцуе — I дуля спелая сама ў рот упадзе... Як тут Цярэх каня паіць вядзе, I ў дзеўкі ён пытае: — Паласавацца дулямі жадаеш?.. — Так-так, Цярэшачка, мой галубок, Ускоч на дрэва, сарві мне дуль з пяток... — Бач ты, паненка, ка-ра-ле-ва! А трасцы ў бок! Сама ты ўзлезь на вербу, патрасі — Вось дуль і пад'ясі! Ці чула? А седзячы, як пень, з'ясі ты скулу! Цярэх — хамула і лапух I не тыповая ў наш час фігура... Разгорнем барацьбу за масавую фізкультуру, Каб кожны лазіў на вярбу! Apparel


Сярэдняя: 3.9 (8 галасоў)
Агонь на дрывотні расклалі мы, I закурыўся дым, Якога тады наглытацца Прыйшлося нам усім, Пакуль кабана смалілі, Пакуль падрумянілі так, Што і за сялом чуваць быў Духмянай скваркі смак. Вехці з гаручай саломы Падкладвалі пад кумпякі, Пад карак, пакрыты шчацінай, Пад вышчараныя клыкі. А потым скраблі нажамі, А потым змывалі вадой I ў хату, як п'янага бога, Ўняслі кабана грамадой. Следам вятры за намі Ўвагналі зіму не адну I цюцьку з катом памаўзлівым, Якія ўзнялі мітусню. А потым шыпела патэльня, I смажылася свежына, I маці на стол высыпала Бульбы гару з сагана. Пасля там нейкай чаркі, Я помню, гамонка пайшла Пра розныя справы касмічныя, Пра розныя справы сяла. Былі мы, як чэрці, мурзатыя Пасля работы такой... Усё гэта мне прыгадалася На дальняй зямлі чужой, Калі я з сябрамі дзяліўся Дамашнім салам тым, Якое мне маці паклала Перад падарожжам маім.Adidas


Сярэдняя: 4.3 (589 галасоў)
Спакойнага шчасця
         не зычу нiкому:
Навошта грымотам
         маланка без грому,
Навошта ручай
         без пякучае смагi,
Халодная ўвага,
         не вартая ўвагi,
Жаданнi, што прагныя
         крылы згарнулi,
Зязюля без лесу
         i лес без зязюлi?
SuperStar SlipOn