Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

вернасць

Яшчэ не ацэнена

Я прагну
вернасці,
Як прагнуць
вечнасці.
Я прагну
вернасці,
Як маладосць —
жыцця.
Як ветразь
ветрасці,
Я прагну
вернасці,
Як ласкі
матчынай —
Дзіця.

Прашу я вернасці,
Як міласэрнасці,
Бо мне без вернасці —
Як без жыцця.



Сярэдняя: 4.3 (8 галасоў)
                                        В.М.

Каб сустрэцца,
Каб хоць на імгненне
                                        сустрэцца
Нашым вуснам і нашым
                                                        сэрцам, —
О, як многа нам трэба
                                          прамераць
Кіламетраў крокамі вернасці.
Каб сустрэцца,
Каб сустрэцца на цэлую
                                              вечнасць,
Сплесці рукі ў святы вянок,
Нам ісці трэба ўсё праз
                                         вернасць,
Усё праз вернасць. За крокам
                                                                  крок
Каб сустрэцца...


Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

Мужу Віктару

Не сумуй, што з лепшаю паловай
Свайго шляху трэба развітацца.
Яшчэ доўга ў квецені вясновай
Маладосць назад будзе вяртацца.

Яшчэ многа будзеш мець спатканняў,
З майскім садам і зялёным гаем.
Хай душа не ведае змярканняў,
І блакітам неба хай вітае.

А калі абрынуцца нягоды,
Блізкія памогуць табе людзі.
На шляху жыццёвым мы заўсёды,
Любы мой, з табою побач будзем.

1999 г.



Сярэдняя: 4.5 (103 галасоў)

Я спытаў чалавека,
Які прайшоў праз агонь,
І воды,
І медныя трубы:
- Что самае цяжкае
На гэтым свеце?

І ён адказаў:
- Прайсці праз вернасць.