Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Бяда, сябры мае! Бяда!

Сярэдняя: 4.7 (29 галасоў)
Бяда, сябры мае! Бяда! Хварэе ўсё: зямля і нетры. У нас усё брудней вада І ўсё задушлівей паветра. Вакол дымліва ад машын, Ад прамысловых труб заводаў. Набытку маем на грашы, А на мільярд гняцем прыроду. Дзічэе луг, радзее бор Бяднее глеба паступова. А чалавек, нібыта мор, Свет перайначвае нанова. Ссушае багнішчы балот, Злівае “хімію” ў крыніцы І ўсё шукае, абармот, На чым яшчэ яму нажыцца. Знішчае рэкі і лясы, Жывёл і птушак не шкадуе – Усё цішэй іх галасы І ўсё радзей іх вуха чуе. Як церпіць матухна-зямля? Ці выбачае здзекі дзецям? Сама ж хварэе спакваля: То неўраджай, то ліхалецце. Цунамі, павадкі, дажджы, Вулканы, ліўні, землятрусы… Ратуйце, людзі, стан душы – Каб не стагнаць у горшай скрусе! У ціхім жаху – ці жыццё? АЭС: Чарнобыль, Фукусіма… Але і гэта шчэ не ўсё, Пакуль гвалтуем свет ранімы. Ён нас і топіць, і пячэ. А што наперадзе чакае? Няўжо не чуеце яшчэ: Зямля – крычыць! Яна – жывая! 25.03.2011 Air Max 1 Mid Liberty Max Kicks


правдивый стих

правдивый стих

дзякуй!!!!!!!!!!

дзякуй!!!!!!!!!!