Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пакаемся, брат!

Сярэдняя: 4 (4 галасоў)
Пакаемся, брат! У слязах спавядаем грахі! Якія грахі? А такія, што смеццем і хлудам ляжаць на душы, назбіраныя ў плоці мяхі. Пакаемся! Як... у маленстве: "Я болей не буду!" Прыпомнім усё, што калісь нарабіла бяды — наўмысна, як зло асазнанае, ці выпадкова. Адмовілі ў хлебе галоднаму, ў шклянцы вады? Працялі... учынкам няміласным? Поглядам, словам? Ці думкамі ўласнымі (Рэўнасці? Крыўды? Злабы? Нянавісці? Сквапнасці? Зайздрасці? Іншай "дурноты"?) змянілі сусвет да таго, што цяпер: "Эх, кабы... Кабы ўсё — назад?" А сябе памяняць — неахвота. А можа, паднеслі цыкуту ў адказ на любоў? Прымусілі піць, смеючыся на "ляпам" даверу? Альбо перад кімсьці зняможаным (Грукае? Зноў?) без слоў зачынілі свае "дабрадзейныя" дзверы? Пакаемся ў тым, што замецена пылам даўно і ў тым, што дагэтуль гарыць незагоенай ранай. Ад многіх пакут на зямлі ратаванне адно: раскаянне. Бог... не сячэ галавы пакаяннай! Зманілі і здрадзілі? Горай? Схілілі на... "жуд"? І збіўшы, адкінулі ў гразь — паміраць на дарозе? Цяпер вось не спіцца? І шчэміць, і ные — вось тут? Дыягназ вядомы: ўся справа — ў грахоў перадозе. Тут, як ні хавайся, сумленне спакою не дасць. Не сёння, дык заўтра, зацісне і... скончыць "лячэнне". Адзінае выйсце — жахнуцца: "Ці я — гэта? Жарсць!" і каяцца, каяцца і... і прасіць прабачэння. Ратуйма! Хутчэй! Не марудзячы! Зманлівы час уранні вітае, а ноччу... без жалю праводзіць. Хто ведае месца, куды ён рассейвае нас? Пакайся! Сягоння! Скажы невыноснаму: "Годзе!" І слёз не хавай. Не саромейся: слёзы — не бруд і не слабінА — размягчэлага сэрца вадзіца, а Божыя росы, якія ад "лЮдскіх" пакут душу вызваляюць. Ім ТРЭБА... струменем... праліцца...adidas


Кранула, зацапiла,бо сам

Кранула, зацапiла,бо сам адчуваю, як апынууся ва уладзе трох-(а мо i боле)галовага цмока, якi забiвае мяне. I толькi пакаянне,пакаянне,пакаянне