Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць

Пандект 1700 на сайте http://www.auto-chips.ru.

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

пакуты

Сярэдняя: 4.8 (4 галасоў)

Хваробы нам даюць асэнсавана,
Каб мы падумалі за што.
Яны заўсёды нам не пажаданы.
А мы жаданае даймо?

Чаго мы сапраўды не хочам -
Каб сапраўды каралі нас,
Каб нашы судьдзі мелі вочы,
І нам за іх трымаць адказ.

Жадаю Вам усім здароўя.
Я не судьдзя, тым больш не кат.
Але хварэю асэнсоўна,
Прысуд сабе рабілі каб!

Калі ён жорсткі, ці залёгкі,
Яго нам выправяць заўжды.
Усё асяроддзе мае вочы,
І адчувае пах хлусьні!



Сярэдняя: 4.2 (6 галасоў)

За вокнамі ноч накрывае
Зямлю, што трымае ў палоне.
Дрымотай людзей напаўняе,
І нейкая мроя ў далоні.

Нязбытнасцю змены асноў,
Атручвае ядам мой дух.
У цішы паўтараю я зноў:
Агонь у маім сэрцы патух.

Начны супакой адаб'ецца
Ўнутры ў мяне навальніцай.
Штодзённасцю нашай завецца
Каханнем. Ізноў заіскрыцца.

Вось месяц наогул стаміўся...
Яскравым, цудоўным агнём
Скрозь шэрыя хмары свяціцца.
Для тых хто вандруе ўдваём.

Забыліся ўжо пра пачуцці
Сучасныя людзі Сусвету.
Не трэба баяцца, малюйце!
І фарбы пакрыюць планету.

Пялёсткі бязлітасных руж
Заззяюць уздоўж небасхіла.
Не будзе больш холаду сцюж,
Прастору запоўніць свяціла.



Сярэдняя: 4 (4 галасоў)

Пакаемся, брат!
У слязах спавядаем грахі!
Якія грахі?
А такія, што смеццем і хлудам
ляжаць на душы,
назбіраныя ў плоці мяхі.
Пакаемся!
Як...
у маленстве:
"Я болей не буду!"

Прыпомнім усё,
што калісь нарабіла бяды —
наўмысна,
як зло асазнанае,
ці
выпадкова.
Адмовілі ў хлебе галоднаму,
ў шклянцы вады?
Працялі...
учынкам няміласным?
Поглядам, словам?

Ці думкамі ўласнымі
(Рэўнасці? Крыўды? Злабы?
Нянавісці? Сквапнасці? Зайздрасці?
Іншай "дурноты"?)
змянілі сусвет
да таго, што цяпер:
"Эх, кабы...
Кабы ўсё — назад?"
А сябе памяняць — неахвота.

А можа, паднеслі цыкуту
ў адказ на любоў?
Прымусілі піць,
смеючыся на "ляпам" даверу?
Альбо перад кімсьці
зняможаным
(Грукае? Зноў?)
без слоў зачынілі свае
"дабрадзейныя"
дзверы?

Пакаемся ў тым,
што замецена пылам даўно
і ў тым, што дагэтуль
гарыць
незагоенай ранай.
Ад многіх пакут на зямлі
ратаванне адно:
раскаянне.
Бог...
не сячэ галавы пакаяннай!

Зманілі і здрадзілі?
Горай? Схілілі на... "жуд"?
І збіўшы, адкінулі ў гразь —
паміраць на дарозе?
Цяпер вось не спіцца?
І шчэміць, і ные —
вось тут?
Дыягназ вядомы:
ўся справа — ў грахоў перадозе.

Тут, як ні хавайся,
сумленне спакою не дасць.
Не сёння, дык заўтра,
зацісне і... скончыць "лячэнне".
Адзінае выйсце —
жахнуцца: "Ці я — гэта? Жарсць!"
і каяцца,
каяцца
і...
і прасіць прабачэння.

Ратуйма!
Хутчэй!
Не марудзячы!
Зманлівы час
уранні вітае, а ноччу...
без жалю праводзіць.
Хто ведае месца,
куды ён рассейвае нас?
Пакайся!
Сягоння!
Скажы невыноснаму: "Годзе!"

І слёз не хавай.
Не саромейся: слёзы — не бруд
і не слабінА — размягчэлага сэрца вадзіца,
а Божыя росы,
якія ад "лЮдскіх" пакут
душу вызваляюць.
Ім ТРЭБА...
струменем...
праліцца...



Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Плача Муза - не можа мовіць...
Затуліла далонню рот...
Душыць болем нямую споведзь
Па дарозе на эшафот...

Не забілі? Ўсяго-ткі крылы
Пакрамсалі і апяклі?
Ну дык радуйся! Божа мілы!
Не на небе жа - на зямлі...

Шлях пакут? Ды жыццё - на тое...
Што яшчэ застаецца нам?
Стану побач... Цяпер нас - двое....
Ўсё, што дзеецца - напалам...