Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пераклад санета 66 У.Шэкспіра

Сярэдняя: 4.8 (23 галасоў)

Так існаваць? Ды лепей я памру,
Чым на бязвер’і цешыцца маной
І назіраць абраных галайстру
І перасыць нікчэмнасці дурной,

І шанаванне сквапнай хітрыні,
І гвалтаванне цноты там і тут,
І жорсткі здзек над святасцю любві,
І баль знясілля там, дзе сіла — цуд,

І шал мастацтва ў путах-ланцугах,
І дабрадзейнасць — найміткай у зла,
І тлум нявуцтва — у кіраўніках,
І прастату, што ў глупства перайшла.

Чым з гэтым жыць, лягчэй ужо сканаць...
Але шкада... любоў сваю кідаць...



Прапаную аўтару перакласці

Прапаную аўтару перакласці ўсе санеты і выдаць іх асобнай кнігай. Мне спадабаецца, шчыра кажу. Прыгожа, з душою, паэтычна і напеўна, як у Шэкспіра, з творчасцю якого цяжка параўнацца. Грушэцкі Алег

Дзякую за цёплы водгук, Алег!

Дзякую за цёплы водгук, Алег! Перакласці не праблема, а вось выдаць... :-)