Не верыцца
Калі шчыра—зусім не верыцца,
Няўжо сёння мне 40 гадоў,
І няўжо маладосці мяцеліца
Адгуляла, не вернецца зноў?
Ды салодкая праўда, ці горкая—
Напаткае ўсё-роўна яна.
Крочыць восень насустрач мне волкая,
Засталася ў юнацтве вясна.
Не пакіну для смутку мясцінкі,
Асабіста—за 20 я п'ю,
Падзяліўшы на дзве палавінкі
Юбілейную дату маю.
1999 г.