сьпелыя вішні
у залатым сонечным соку
вып'ю іх
поўнюся
сьпелай музыкай лета
разьвітаюся
з тым, што сьпета
гэта лета
лета новых зьдзяйсьненьняў
сакавітых вішняў
і сьвета
вып'ю іх
і халоднай зімой
грэючы кроў
будзе агонь па венах блукаць
пунсова палаць
сонечны сок вішнёвы
будзе вусны твае саладзіць
калі буду цябе цалавать
я - халоднай зімой -
зь Лета гукаць