Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

развіццё

Сярэдняя: 4.2 (5 галасоў)

Я ніколі не забуду
першы верш, як успамін
аб магчымасці і бруду
вынаходзіць шлях праз тын.

Не на волю, не ў поле,
Не ў яр, і не ў лес.
А праз браму, мімаволі,
Жабраком, што торбу нес.

Як такое адбылося?
Як юродзівы прайшоў?
Ад пытання пачалося.
Што зрабіў я навакол?



Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Памылкі ўсё? Што я раблю?
Я спадзяюся, ёсць памылкі.
І выпраўляць іх не хачу.
Яны нагода і падтрымка.

Калі іх выправіць усе,
Усе ад самага пачатку;
Дык будзе сумна на лісце,
І не зрабіць ужо нататкі.

А трошкі - добра ўяўляць -
У лепшым крочыш накірунку,
Адкуль не цяжка выпраўляць,
І дадаваць да сэнсу думкі.

Памылка гэта першы крок,
«АГУ» замест «магу», таксама.
Мы толькі потым маем зрок,
І пазнаем, і клічам – МАМА

Але ж! Патрэбны крок другі,
А потым трэці і чацьвёрты...
Каб уявіць - магчыма йсці.
Магчыма поўзаць, або лётаць.

Калі ж памылак не знайсці,
І мова ісціну складае;
Жаданне трэба, каб ісці.
Шкада таго, што пакідаеш.

Жаданне новага нясе,
Як рухавік, або як крылы.
Пакуль не спаліш у хлусьне,
І дасягаць мы маем сілы.

Але, спаліўшы рухавік,
Ужо не будзеш набліжацца...
Ну вось забіў апошні цьвік,
І застаецца спадзявацца...