Маладосць—гэта цуд…
Хтосьці з мудрых сказаў,
Свайго поспеху зняўшы плады:
Маладосць—гэта цуд,
Які з часам бясследна праходзіць.
Час чакаць не прымусіць,
Бягуць безупынна гады,
Незаўважна для кожнага
Старасць і немач находзіць.
Чалавеку лягчэй
Па жыццёвых сцяжынках ісці,
Калі побач заўсёды
Знаходзяцца блізкія людзі.
А калі адзінокі,
Няма каму ў хату зайсці,
Хто ж тады дапаможа
І думаць пра старасць іх будзе?
Для такіх вось людзей
У раёне ўжо многа гадоў
Ёсць аддзел сацыяльнай падтрымкі
І цёплага слова.
Сацработнікі купяць прадукты
І выпішуць дроў,
Мо, камусьці патрэбны лякарствы,
Урач тэрмінова.
Іх ля весніц сустрэнуць:
Пісьмо трэба зноў адпісаць,
Дзесьці ў блізкім замежжы
Жывуць іх крывіначкі-дзеці.
І папросяць: прысядзь,
Бо няможна ў парозе стаяць,
Раскажы мне, старой,
Што чуваць і што новага ў свеце.
Ім патрэбна спагада
І крыху людской дабрыні,
Што раней аддаваў
Чалавек, пэўна, потым знаходзіць,
І не трэба для іх шкадаваць
Нам сваёй цеплыні—
Маладосць—гэта цуд,
Які з часам бясследна праходзіць.
1999г.