Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

свет

Сярэдняя: 3.2 (9 галасоў)

Пра яе гаварылі, нібыта яна -
Алхімік.
Надвячоркам нячутна спускаецца басанож
Па каменных прыступках, зарослых імхом ды кмінам
Па адным з таямнічых, нязнаных нікім хадоў.

Пранікае ў пакой, дзе ціша і нерухомасць,
Кнігі, кнігі... ды стол,
Наўкола - няма душы.
У святле каганца, магічнага, трапяткога,
Там заварвае зёлкі, каб некаму памагчы.

...Ці заплюшчвае вочы яна.
Вырастаюць дрэвы
І хаваюць яе ігліцаю ды галлём.
Разрастаюцца ў тры рады, працінаюць неба,
Ухапіўшыся моцна карэннем за сухазём.

А ў лесе ў бяспецы і невычэрпнай волі,
Між сукоў і лістоты, па пустках і ручаях,
Мільгатлівымі вочкамі бліскаючы праз хвою,
Няўрымсліва, весела мчыцца аленяня.

...Ці яна, летучы ў вар'яцкі самотны баль,
Забываецца на усё, што вакол яе.
І, нібы ў аксамітны, чорны, глыбокі шаль,
Захінае сябе раптоўна
Ва ўвесь
Сусвет.

Адхілёныя вочы глядзяць з-пад павек сурова.
Да яе далячыні, здаецца, не знойдзеш мап.

А пад чорнай тканінай яна сабірае зоры
І надзейна трымае дзівосны, дрыготкі скарб.

Гаварылі: дзівачка!
Не трэба з ёй нават знацца,
Невядома, пра што яна марыць і ноччу сніць,
Да якіх таямнічых восеньскіх дыслакацый
Штохвілінна сыходзяць думкі, як караблі;

Гаварылі, што з ёй і знаёміцца небяспечна.

Ды ў сусветах, у кнігах -
І дзе б яна ні была! -
Унутры у яе заўсёды гарэў
Агеньчык.

Толькі гэта,
На жаль,
Не кожны
Заўважаў.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Струменіцца няспыннай
плынню
святло ў празрыстае вакно,
І затапляе
ўсе пакоі
блакітна-залаты спакой.