Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

святло

Сярэдняя: 3.3 (20 галасоў)

Будзь у свеце святлом. Незгасальным. І ў думцы, і ў слове,
і ва ўчынку — любым, як у цемры паходня, свяці!
I ўсе "дзеі" свае насычай выпраменнем Любові,
ратавальней якой анiчога няма у жыцці.

Асвятляй ёю ўсіх, не мiнаючы хмарна нікога: :
і сваіх, і чужых, незалежна ад слоў іх і спраў,
дабрадзеяў і злых, i не толькі сяброў, а й нябогаў —
з ліку тых, хто калiсь лютым ворагам блiжняму стаў.

Прабачай i даруй, успрымаючы ўрокi з падзякай.
Бласлаўляй і ратуй ад сумневаў і прывідных крыўд.
І ўзамен не чакай для сябе ўзнагароды — ніякай,
хоць бы ты і душу па шмачотках усю раздарыў.

А калі час надыдзе і цела прынесці ў ахвяру,
не шкадуй і аб ім — анічога не страшна аддаць
дзеля вечнай Любві,
і Жыцця, ніспасланага Дарам,
i такога Святла...

О, якое Яно — Благадаць!..



Сярэдняя: 3.4 (7 галасоў)

Пляскоча ў травеньскім паветры
скрозь лісце радасна святло...
То сонцам залатым сагрэты
шапоча таямніча клён...



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Струменіцца няспыннай
плынню
святло ў празрыстае вакно,
І затапляе
ўсе пакоі
блакітна-залаты спакой.