Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

sіarzukus

Сярэдняя: 3.7 (11 галасоў)

Бастыён Бастыліі бастуе!!!
Спроба справядлівасці, спрабуе:
Дапяць да пятніцы, здаволіць вольніцу,

Бяздольніцу, бяспраўніцу, бязмэтніцу.
Братэрскі Звяз вяжа вязняў,
Усход балюе баль блазнаў,

Руйнуюць руны, танчаць танцы,
Бы чэрці чэрцяць чорныя шанцы.
Востры астрог - Няўмольны Бог.



Сярэдняя: 4.1 (10 галасоў)

Ты нязмушаны
Погляд няпраўды,
Аднак прымушаны
Я да пагарды.

Ты аголеная
Чалавечая істота,
Неспатоленая
Сардэчная слота.

Ты ўвесь дрыжачы,
Ад Ісціны хлус,
Мокры ад праўды,
Ці так … беларус …



Сярэдняя: 3.8 (4 галасоў)

Буда Абудзіцель абуджае,
Будаўнік будуе будні,
Абудзіў быў Будны.
Будучыня будзе будраваць,
Будзільнік забудзе абуджанага,
Будрыс узбудзіць не абуднага.
Буды будная пабудова,
Збудаванае на будоўлі Збудаванне
Абудзіла на буднях - Будызянне!



Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)

Я залпам вып’ю каханне,
З табою разам да дна,
Бо ёсць у мяне спадзяванне,
Што сёння ў мяне ты адна.

Я вып’ю і з жалем і з болем яго,
І з’ем нашых мар адчай.
Шукаць буду доўга цябе і таго,
Хто скраў наша шчасце і рай.

Праз пекла і лёд тупога жыцця,
Памяць аб нас я нёс,
Скрозь вечнасць ад самога сябе,
Імя тваё да неба узнёс…