Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

дождж

Сярэдняя: 3.5 (10 галасоў)

Падлятае
здалёк
белы дым...
Адлятаюць
у вырай
птушкі…

Шмат каханьня
для маладых...
А другім
агеньчыка
крышку…

Усміхнуся
праз слёзы, што град...
Вось жа дождж
на паляне
і полымя…

Так бывае
ўзнікае разлад...
Дым не горкі
але час
зацягне…



Сярэдняя: 4.9 (26 галасоў)

Люблю дождж. Асабліва летні, цёплы. Кроплі на сваім шляху да зямлі натыкаюцца на дахі дамоў, вершаліны дрэў, машыны, парасоны, зь якімі вечна кудысьці сьпяшаюцца людзі.

Кроплі б'юць па асфальце і зьбягаюцца ў ручайкі вясёлкавага колеру (верная прыкмета цывілізацыі), імкнучыся хутчэй змыць бруд з твару зямлі.

Пад дажджом выпростваецца трава, становіцца ярка-зялёнай, з празрыстымі пацеркамі на сьцяблінках. Дрэвы з удзячнасьцю і задавальненьнем шапочуць чыстаю, мокраю лістотай, нібыта кажучы: "...нарэшце... нарэшце... дождж... дождж..."

Паветра пасьля дажджу чыстае, прапітанае пахамі зямлі. Ды й сама Зямля ўяўляецца ня йнакш, як маладой прыгожай жанчынай.



Сярэдняя: 3.1 (7 галасоў)

Хмары пухнатыя сонца абнялі.
Кропелькі-слёзкi на шчочкі ўпалі.
Кружацца ў лужыне хвалі-спіралі.
маланкі-зашпількі чмялёў напужалі.
Лье як з вядра. тэмп рашуча ўзялі
бруі вясёлыя... мыюць сандалі.



Яшчэ не ацэнена

Дождж даганяе,
дзяўчына ўцякае:
хто першы
адолее вуліцу?!..
Разважае
ў тры розумы светлафор.



я