Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

раніца

Яшчэ не ацэнена

Ажны у дбайного сосідка!

Тут пырыстав хытатысь місячык.
І мы пошлы собі косыты.
Бо вжэ й мітёлочкы пудкынулысь,
Хотя зыма шэ уночі бы.

Да, білорускый май тыплішый,
Чым у Ташкенты дэсь ночным тым ж.
І ты выдэржуй гэткэ й літо
Ув варымні свойій вылызный.

Я і ны знаю, шо за шыбздрыкы
О гынды во в нас узялыся
Собі водопровода врізваты
Да пырыробліваць свытлыцю.

І вот мынэ ужэ вдруг клычуть:
Э, ты, сусід! Дэ там подівся?
Мні трэ но кубічок водычкы
С твого колодяза набрызгаць.

Гой! Да в мынэ ж пак бочок с 3цыть!
А ны оно, мо, с пара відёр.
І я дам шлангы ажны вкынуты
Тым, шо змайс3лы влад мні сінцы й.

О гэтак карму Біг нам ріжэ.
Колы за грошы ты но хыжый
Улад пыдлогу положыты
Да дров дідусі хоть у шіпку.



Сярэдняя: 4.6 (5 галасоў)

Кожны спіць наколькі мае
свой уласны лад жыцця.
Хто зязюлю ў доме ладзіць,
а хто пеўня ў плоце, ля.

Але кожны мае права
на працяглае жыццё,
праз стамленне ў працы спраўнай,
у якой ня ўсё сваё.

Бараніць свайго суседа,
бараніць сваю сям'ю
можа толькі той, хто зведаў
сон спакойны ў забыццю.

Дайце рады вы мне людзі!
Дайце мне спакойна спаць!
Я забыў, калі хто мусіў
мне спакой падараваць!



Сярэдняя: 4.6 (10 галасоў)

Люблю я навальніцу ранкам шэрым,
зь вятрыскам, мякка дзьмуючым у твар,
зь бялюткім небам, бы аркуш паперы,
што думкі схоўвае мае ад цёмных хмар.

Люблю, калі спакойны сум лятае
ў паветры, яшчэ сьвежым ад дажджу,
як пасьля ночы цемра адступае,
фарбуючы ў чырвань вёску ўсю.

Люблю, калі празрысты лёгкі водар
грудзь поўніць моцу, сілы надае,
і думкі мкнуцца ўжо не да народу,
што ў вечнай прозе на зямлі жыве.

Лунаюць думкі пад шырокім небам
і мараць пра яго чароўны сьвет.
Люблю я гэты час, надвор'е гэта
і вольны сэрца з думкамі дуэт!

Кіра



Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

На шчыліну адчынена
Вакенца.
І вецер толькі пальцам
Дакранецца
Льняных валос, духмянай шыі
Ласкавых рук –
І мне пакіне.
Я абдыму. Прыгожы, мілы.

А сонца толькі ўсміхнецца…
Не, сонейка, табе здаецца!